Антон Бачко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Анто́н Бачко́ (Бо́чка; 1889—?) — беларускі вайсковец. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыхільнік генэрала Станіслава Булак-Балаховіча. У 1920 годзе жыў у Слуцку. Адзін з арганізатараў беларускай міліцыі Случчыны. Хварэў на «гішпанку», але 1 лістапада 1920 абраны ў склад новага Слуцкага Беларускага нацыянальнага камітэту разам з Арсенем Паўлюкевічам і Янам Мацэлям. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну. У канцы паўстаньня разам са штабс-капітанам Антонам Самусевічам езьдзіў у Ганцавічы да палякаў па зброю, але атрымалі толькі некалькі соцень старых вінтовак і два старыя паламаныя кулямёты[1]. Па сканчэньні паўстаньня лячыўся да сакавіка 1921 году ад «гішпанкі» пад Ляхавічамі. Супрацоўнічаў зь «Зялёным Дубам». Пазьней спыніў супрацоўніцтва і жыў у Клецку, працаваў настаўнікам у расейскай гімназіі. Пасьля закрыцьця расейскае школы, у 1923 годзе пераехаў у Гарадзею. Працаваў у польскай школе.

У часе Другое сусьветнае вайны — афіцэр Беларускае краёвае абароны. Аўтар успамінаў пра Слуцкі збройны чын.

Меў стрыечнага брата, паручніка Гапановіча, які таксама ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]