Антон Бэрналак
| Антон Бэрналак | |
| Anton Bernolák | |
| Род дзейнасьці | філёляг, лінгвіст, сьвятар |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 3 кастрычніка 1762 |
| Месца нараджэньня | вёска Сланіца |
| Дата сьмерці | 15 студзеня 1813 |
| Месца сьмерці | Новэ Замкі |
Антон Бэрналак (па-славацку: Anton Bernolák; 3 кастрычніка 1762, вёска Сланіца — 15 студзеня 1813, Новэ Замкі) — славацкі філёляг і каталіцкі сьвятар. Першым кадыфікаваў літаратурную славацкую мову ў сваёй працы «Dissertatio-critica de literis Slavorum» (1787) з дадаткам «Orthographia».
Нарадзіўся ў сям'і зэмана-землеўладальніка на Ораве. Навучаўся ў 1774—1778 гг. у гімназіі ў Ружамбэрку, пазьней у Браціславе, Трнаве і ўрэшце тэалёгію ў Вене. У 1787 годзе скончыў навучаньне ў сэмінарыі ў Браціславе. Працаваў сакратаром арцыбіскупа, пасьля быў сьвятаром у новых Замках. У 1787 годзе выдаў першую кнігу на славацкай мове, у 1790 годзе першую граматыку, заснаваную на заходнеславацкіх дыялектах.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Антон Бэрналак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |