Антон Васюкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Васюкевіч
Антон Барысавіч Васюкевіч
Род дзейнасьці Журналіст
Дата нараджэньня 1977 год
Месца нараджэньня Бабруйск, Магілёўская вобласьць
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак журналіст
Бацька Барыс Васюкевіч
Жонка Жанаты
Дзеці 2 сыны (гады народзінаў: 1997, 2009)
Сайт www.facebook.com/priccck

Антон Васюкевіч — радыёжурналіст.

Нарадзіўся ў сям’і рабочых Бабруйскага завода гуматэхнічных вырабаў. У 1994 г. скончыў падрыхтоўчыя курсы для паступленьня на Факультэт міжнародных адносін БДУ. Аднак праз увядзеньне іспыту ў матэматыцы на параду дзядзькі, які быў журналістам, паступіў на Факультэт журналістыкі БДУ. З 1-га курса працаваў у газэце «Бабруйскае жыццё». Таксама вёў навіны на Бабруйскім радыё. На прапанову галоўнага рэдактара інфармацыйнай службы Беларускага радыё Валерыя Радуцкага праходзіў практыку ўласным карэспандэнтам у Бабруйску. На апошніх курсах стаўся вядоўцам інфармацыйных выпускаў на Першым нацыянальным канале і 2-ім рэдактарам перадачы «Радыёфакт». Затым стаўся яе 1-ым рэдактарам, вёў перадачу ў 1999—2002 гадох.

З 2007 г. кіраўнік Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

У 2010 г. скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Міжнародныя адносіны»[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]