Антон Шабуня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Шабуня
Антон Шабуня
Антон Шабуня
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1876
Памёр: 3 лютага 1920(1920-02-03)
Партыя:
Бацька: Апалінар Шабуня[d]
Адукацыя:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шабуня.

Анто́н Апаліна́равіч Шабу́ня (1876 — 3 лютага 1920) — беларускі палітычны дзяяч, адзін зь лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ, падпольная мянушка Фама).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт. У 1905—1907 гадох працаваў памочнікам прысяжнага паверанага ў Менску. Дэлегат 2-га зьезду БСГ (студзень 1906 году) у Менску. Ягоная кватэра па вуліцы Праабражэнскай (цяпер вул. Інтэрнацыянальная) і фальварак у Ігуменскім павеце (каля Пухавіч) былі кансьпіратыўнымі. Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук». У студзені 1906 годзе менская жандармэрыя завяла справу па абвінавачаньні Шабуні ў распаўсюджваньні «супрацьурадавых выданьняў» (спыненая ў 1909 годзе за недастатковасьцю ўлік)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2003 Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 355.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]