Антон Шэпелеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Шэпелеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лістапада 1989(1989-11-08)[1] (34 гады)
Рост 189 см
Вага 82 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Хваля
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2011 Дняпро Магілёў 4 (0)
2009—2010 Рэчыца-2014 40 (0)
2012 Смаргонь 24 (2)
2013—2014 Хімік 40 (2)
2014—2015 Дняпро Магілёў 32 (2)
2016—2018 Дняпро Магілёў 48 (6)
2016 Дынама Берасьце 15 (0)
2019 Смалявічы 7 (1)
2019 Лякаматыў Гомель 14 (0)
2020—2021 Дняпро Магілёў 41 (3)
2022—4 Хваля 48 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 лістапада 2023.

Антон Шэпелеў (нарадзіўся 8 лістапада 1989 году) — беларускі футбаліст, абаронца пінскай «Хвалі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2007 году пачаў гуляць за дубль магілёўскага «Дняпра». У 2009—2010 гадах гуляў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў гульцом асноўнага складу. Улетку 2010 году вярнуўся ў Магілёў, дзе зноў гуляў за дубль, пры гэтым часам зьяўляўся ў асноўнай камандзе. Паводле вынікаў сэзону 2011 году «Дняпро» страціў месца ў Найвышэйшай лізе, пасьля чаго Антон перабраўся ў першалігавую «Смаргонь», а праз год апынуўся ў «Хіміку». У ліпені 2014 году вярнуўся ў Найвышэйшую лігу, склаўшы ўгоду з «Дняпром» да 2017 году[3]. У «Дняпры» знаходзіўся на лаўцы запасных і ня дапамагчы камандзе захаваць месца ў элітным дывізіёне. У сэзоне 2015 году ў Першай лізе трывала гуляў у першым складзе магілёўцаў.

У лютым 2016 году скасаваў пагадненьне з магілёўскім клюбам[4] і далучыўся да берасьцейскага «Дынама», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[5]. У жніўні 2016 году вярнуўся ў «Дняпро»[6], якому дапамог прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У першай палове сэзону 2017 году ня меў трывалага месца ў асноўным складзе, але пазьней замацаваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2018 году на год падоўжыў кантракт з магілёўскім клюбам[7]. Сэзон 2018 году пачынаў у першай адзінаццатцы, але зь лета пачаў часам заставацца на лаўцы запасных.

У сьнежні 2018 году стаў гульцом «Смалявічаў»[8], аднак ня меў трывалага месца ў складзе каманды, часьцей выходзячы на замену. У ліпені 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў смалявіцкі клюб[9]. У жніўні 2019 году прыяднаўся да гомельскага «Лякаматыву»[10], дзе быў гульцом пачатковага складу. У студзені 2020 году зноў далучыўся да «Дняпра»[11]. Замацаваўся ў складзе і стаў капітанам каманды, паводле вынікаў сэзону 2020 году дапамог «Дняпру» перамагчы ў Другой лізе. З чэрвеня па верасень 2021 году адсутнічаў праз траўмы, але пазьней вярнуўся ў склад. У студзені 2022 году пакінуў магілёўскі клюб[12].

У лютым 2022 году стаў гульцом пінскай «Хвалі»[13]. Замацаваўся ў якасьці асноўнага абаронцы пінчукоў. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[14]. У сьнежні 2023 году падоўжыў пагадненьне яшчэ на год[15].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2015 Першая ліга 28 2
Дынама Берасьце 2016 Найвышэйшая ліга 15 0
Дняпро Магілёў Першая ліга 11 2
2017 Найвышэйшая ліга 16 2
2018 Найвышэйшая ліга 21 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]