Антон Юшкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Антон Юшкевіч
Род дзейнасьці ксёндз, этнограф
Дата нараджэньня 1819
Месца нараджэньня Расенскі павет
Дата сьмерці 1880

Антон Юшкевіч (па-летувіску: Antanas Juška; 1819, Расенскі павет1 лістапада 1880 [1]) — летувіскі этнограф-дасьледчык, ксёндз, брат Івана Юшкевіча.

Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, у 1843 высьвечаны на ксяндза. Разам з братам займаўся зьбіраньнем летувіскага фальклёру й абрадаў. Ягоныя працы - "Литовские народные песни из окрестностей Велек, записанные Антоном Юшкевичем" (Летувіскія народныя песьні з навакольля Велек, запісаныя Антонам Юшкевічам; Казань, 18801882) і "Свадебные обряды виленских литовцев, записанные А. Юшкевичем в 1870 году и изданные Иваном Юшкевичем, с коротким прибавлением о литовском правописании латинского шрифта" (Вясельныя абрады віленскіх летувісаў, запісаныя А.Юшкевічам у 1870 і выдадзеныя Іванам Юшкевічам, з кароткім дадаткам пра летувіскі правапіс лацінскім шрыфтам; Казань, 1880) - былі выдадзеня ягоным братам.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ (red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo, Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 123.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]