Антон Ясінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ясінскі.

Анто́н Мікі́тавіч Ясі́нскі (4 кастрычніка 1864, сяло Мяжэрычы, Канеўскі павет Кіеўскай губэрні — 13 лістапада 1933) — беларускі гісторык. Акадэмік АН Беларусі (1928).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1888 скончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт. Працаваў прафэсарам Юр’еўскага унівэрсытэту, дырэктарам пэдагагічнага інстытуту імя П. Г. Лапуціна ў Маскве, прафэсарам Маскоўскага ўнівэрсытэту, Маскоўскага археалягічнага інстытуту. У 19221928 прафэсар БДУ, потым працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР.

Навуковыя працы прысьвечаныя сярэднявечнай гісторыі Чэхіі, гісторыі буйнога землеўладаньня Беларусі. Дасьледаваў менскія старажытнасьці.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]