Антонi Грушэцкi

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Антонi Грушэцкi
Нарадзіўся: 1734
в. Пачаеў (Тэрнопальская вобласьць, Украіна)
Памёр: 1798
г.Супрасьль, Польшча
Нацыянальнасьць: паляк
Заняткі: жывапіс
Вучоба: Львоў. Навучаўся у К. Радзiлоўскага i Cтанiслава Страiнскага
Працы: Аздабленьне ў Гародне Фарнага касьцёлу, Бернардзінскага касьцёлу, Новага замку

Антонi Грушэцкi (па-польску: Antoni Gruszecki) (17341798) — вядомы базыльянскі жывапісец другой паловы ХVIII ст. Прафесар жывапісу Кракаўскай акадэміі[1]. Аздабляў палац Тызенгаўза ў Гародне, які разьмяшчаўся на плошчы Гарадніцы. Пісаў абразы для каралеўскай галерэі па запросу караля Станiслава Аўгуста Панятоўскага. Аздабляў ў Гародне Фарны касьцёл i Бернардзінскі касьцёл.

[рэдагаваць] Бiяграфiя

Бацька яго так сама быў Антонi[2], з польскага шляхецкага роду Грушэцкiх. Антонi навучаўся мастацтву ў К. Радзiлоўскага i Cтанiслава Страiнскага у Львове. Далучыўся да Базылiянскай царквы у 1751 г. Рабiў для Валерыя Ржевускага у Падгорцах (Бродаўскі раён, Украіна). Маляваў партрэты i абразы рэлiгiйных дзеячоў i мясцовых касьцёлаў. У 1760 асеў ў Кракаве. Працаваў пад выдуманым прозьвiшчам Дамброўскi, малюючы партрэты ды карцiны на рэлiгiйную i мiфалягiчную тэматыку. У 1760-я гады стаў прафесарам жывапісу Кракаўскай акадэміі. У 17711774 стаў манахам-базылiянiнам у Супрасьле, дзе пiсaў для тутэйшай лаўры. Ён двойчы адбываў навіцыят у Супрасьлі, у 1778 г. прэтэндаваў на пасаду настаяцеля гэтага манастыра. На яго творчасьць зьвярнуў ўвагу сам кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, пад час свайго прыбыцьця у Супрасьле у 1774 г. Робячы у Супрасьле, падараваў некалькi cваiх абразоў i карцiн каралю Станiславу Аўгусту, якiя той «мiла i ўдзячна прыняў», асабiста да сваёй калекцыi. З каралеўскага запрашэньня трапiў на каралеўскую службу у Гародню. У Гародне пiсаў ў асноўным карцiны на сьвецкую тэматыку на французскi манер, аздабляў палац у Гараднiцах (Гародня), Новы замак. У 1792 г., з-за хваробы, пакiнуў Гародню i правёў рэшткi сваiх дзён у Супрасьле, дзе працягнуў пiсаць абразы. У Cупрасьлiцкiм манастыры ён i памёр у 1798 г. Яго работы заслужана прысутнiчаюць у каралеўскай галярэе Варшаўскiм Замку.

[рэдагаваць] Работы

Партрэт «Сафанісба», (1793). Мастак Антонi Грушэцкi. Алей, холст. Надпіс у ніжняй частцы: La Fille de Tancréde. dans sa douleur. На задняй этыкетцы надпіс рукой: Sophonisba /1793

Аздабляў палац гарадзенскага старасты i надворнага падскарбія літоўскага АнтонiяТызенгаўза (сябрам якога зьўляўся [3]) ў Гародне (размяшчаўся на плошчы Гарадніцы), дзе быў мастаком і дэкаратарам [4]. Пісаў абразы для каралеўскай галерэі, супрацоўнічаў з Супрасьльскай друкарняй Супрасьльскага базыльянскага манастыру у другой палове ХVІІІ ст., ужо будучы прафесарам жывапiсу. Гэтая друкарня на той час — буйны інтэлектуальны асяродак ВКЛ, разьмешчана была на тэрыторыі Гарадзенскага павета, заснавана ў 1690 г. Ствараў алтарныя карціны. Ягоныя работы ёсьць у Музее праваслаўнага манастырскага комплексу у Супрасьле (Беласточчына).

У 1788 г. мастакі А. Грушэцкі і Ф. Міхалкевіч дапоўнілі аздобу інтэр’ера Гарадзенскага касьцёлу Адшуканьня. Сьв. Крыжа[5] манументальным жывапісам: плафоны з фрэскавай размалёўкай, выявы 12 апосталаў (на паўднёвай сьцяне) і 12 дзеячаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (на паўночнай сцяне) у аркатурных фрызах цэнтральнага нефа. Руце А.Грушэцкага належаць фрэсквыя выявы Узнясеньня Дзевы Марыi над аркаю празбiтэрыя (алтарная частка), а так сама арнаменты на скляпеннях алтару, балконе хора, аркадах мiж нефамi касьцёлу. Разам са сваiм памочнiкам Мiхалкевiчам, абнавiлi герб ахвярнiкаў i фiгуры бернардзiнскiх сьвятых у «сьляпых» аркадах. Праўда большая частка работ Грушэцкага i Мiхалкевiча трапiла пад «савецкую рэстаўрацыю», i сёньня яны выглядаюць не так, як першапачаткова.

У Гарадзенскiм Фарным касьцёле з яго работ абраз «Маці Божай Шкаплернай»[6]) 2004] (перад Ёю на каленях сьвяты Сымон Сток, у авале над Маці Божай сьвяты Юда Тадэвуш) (XVIII ст.). А так сама ў 1780-х гадах выканаў жывапіснае афармленьне інтэр’ера касьцёла, што ўключае размалёўку скляпеньняў і арак у тэхніцы грызайль[7].

У 2005 годзе яго работы выстаўлялiся на выставе «Супрасьль — 500 гадоў гiсторыi манастыра». Яго работа была сярод найбольш каштоўных помнiкаў.Была выстаўлена яго работа — сакральны абраз з другой паловы XVIII ст. .

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах