Антопаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Антопаль
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Драгічынскі
Сельсавет: Антопальскі
Насельніцтва: 2 тыс. (2007)
Тэлефонны код: +375 1644
Паштовы індэкс: 225850
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′ пн. ш. 24°47′ у. д. / 52.2° пн. ш. 24.783° у. д. / 52.2; 24.783Каардынаты: 52°12′ пн. ш. 24°47′ у. д. / 52.2° пн. ш. 24.783° у. д. / 52.2; 24.783
Антопаль на мапе Беларусі
Антопаль
Антопаль
Антопаль
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Антопаль — мястэчка ў Беларусі. Цэнтар пассавету Драгічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 2 тыс. чал. (2007). Знаходзіцца за 28 км на захад ад Драгічына, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Антопаль (лінія Берасьце — Лунінец); на аўтамабільнай дарозе Кобрынь — Драгічын.

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

На думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча тапонім «Антопаль» утварыўся ад імя Антон у спалучэньні з фармантам -поль (поле)[1].

[рэдагаваць] Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра Антопаль датуюцца XVI ст.[2], калі паселішча ўваходзіла ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У 1731 Антопаль атрымаў статус места і прывілей на 3 рэгулярныя кірмашы[3]. У сяр. XVIII ст. тут існаваў манастыр базылянаў, сынагога. У 1773 у месьце дзейнічала сярэдняя публічная школа (калегіюм) з ухілам на вывучэньне рыторыкі.

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Антопаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ўвайшло ў Кобрынскі павет Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гарадзенскай губэрні. На сяр. ХІХ ст. у мястэчку дзейнічалі каталіцкая капліца, касьцёл (збудаваны ў 1838) і царква.

У кан. ХІХ ст. у Антопалі было 2 праваслаўныя цэрквы, сынагога, 5 габрэйскіх малітоўных дамоў, школа, 42 крамы, 9 заезных двароў, 6 маслабойняў[4]. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 1262 будынкі, працавала народная вучэльня.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Антопаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Кобрынскім павеце Палескага ваяводзтва. Станам на 1921 у мястэчку было 306 двароў. У 1931 Антопаль зноў атрымаў статус места, у гэты час тут дзейнічалі касьцёл, праваслаўная царква, пошта, чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Мікашэвічы.

У 1939 Антопаль увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабіўся цэнтрам раёну1959 у Драгічынскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Адукацыя

У Антопалі працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.

[рэдагаваць] Мэдыцына

Мэдычныя паслугі надае местачковая лякарня.

[рэдагаваць] Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатар.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Будынак даўняга банку
  • Гандлёвыя рады (XIX ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Андрэя Баболі (1938)
  • Могілкі габрэйскія
  • Парк пры сядзібе Бравэрнаў (1840-я)
  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (1854)

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 15.
  2. ^ Антопаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996.
  3. ^ Антополь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  4. ^ Антополь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
  5. ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  6. ^ Antopol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 45.
  7. ^ Антопаль // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 124.
  8. ^ Антопіль // Енциклопедія Українознавства. В 10 т. / Гол. ред. В.Кубійович.Т.1: Абаза Микола — Голов’янко Зиновій. — Львів, 1993. Репрінт видання 1955 року видавництва «Молоде життя».

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Антопальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах