Антун Шолян
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Антун Шолян (па-харвацку: Antun Šoljan) (1 сьнежня 1932 - 12 ліпеня 1993) — харвацкі літаратар.
Нарадзіўся ў Белградзе, вывучаў англістыку і германістыку ў Загрэбе. Празаік, паэт, драматург, рэдактар, перакладнік зь нямецкай, ангельскай і расейскай моваў. У літаратуры з 1940-х гадоў. У 1950-х удзельнічае ў заснаваньні літаратурных часопісаў "Međutim", "Krugovi" i "Književnik". Уклаў шэраг анталёгій, пісаў эсэ, фэльетоны.
Бібліяграфія[рэдагаваць]
- "Na rubu svijeta" (1956) ("На краі сьвету")
- "Bacač kamena" (1985) ("Кідальнік каменьняў")
- "Izdajice" (1961) ("Здрадцы")
- "Kratki izlet" (1965) ("Кароткая вандроўка")
- "Luka" (1976) "Луг"
- "Drugi ljudi na mjesecu" (1978) ("Іншыя людзі на Месяцы")
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |