Аншлюс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гітлер паведамляе пра далучэньне Аўстрыі на Гэльдэнпляц у Вене, 15 сакавіка 1938
Аншлюс (ням.
Anschluß , а́ншлюс — далучэньне, саюз) — ідэя аб'яднаньня Аўстрыі зь Нямеччынай і канкрэтна — анэксія Аўстрыі Нямеччынай 12—13 сакавіка 1938 году. Незалежнасць Аўстрыі была адноўленая ў красавіку 1945 году, пасьля яе заняцьця саюзнымі войскамі падчас Другой сусьветнай вайны, і ўзаконеная Дзяржаўнай дамовай 1955 году, якая забараняла аншлюс. У пераносным значэньні панятак «аншлюс», праз сваю сувязь з гісторыяй нацызму, ужываецца ў нэгатыўным сэнсе як сынонім панятку анэксія.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Аншлюс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў