Апанас Кавалёў
Апанас Фёдаравіч Кавалёў (15 сьнежня 1908, Лошніца — 20 ліпеня 1993) — беларускі палітычны дзеяч.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Змалку прывучаны да нялёгкай працы на зямлі, ён прадаўжаў свой працоўны шлях на станцыі Прыяміна: рамантаваў пуці, грузіў шпалы, загадваў складам лесаматэрыялаў. Вёў актыўную камсамольскую работу, у 1926 годзе ўступіў у партыю. Вучыўся ў Віцебскім каапэратыўным тэхнікуме, на Вышэйшых пэдагагічных курсах у Ленінградзе, у Маскоўскім завочным інстытуце савецкага гандлю. Займаў розныя партыйныя пасады ў Віцебску. З верасьня 1937 па студзень 1939 году ўзначаліў урад Беларусі. Ва ўмовах дэфіцыту кваліфікаваных кадраў вёў напружаную работу па наладжваньню народнай гаспадаркі. Але па сфабрыкаванай справе «ворагаў народа» быў арыштаваны і больш трох гадоў правёў у турмах Менску, Масквы, Полацку, Табольску.
Пасьля рэабілітацыі ў 1943 годзе працаваў ў сыстэме спажыўкаапэрацыі ў Омскай вобласьці, Малдове, Беларусі. З роднай Лошніцай сувязі не губляў да сьмерці (20 ліпеня 1993 г.).