Апанас Філіповіч
Апанас Філіповіч, Афанасій Філіповіч (манаскае імя: Афанасій Берасьцейскі) (~1595 — 1648) — пісьменьнік-публіцыст, палітычны й царкоўны дзеяч.
У 1622 канцер ВКЛ Леў Сапега прызначыў Філіповіча выхавацелем Я. Ф. Лубы, якога польскія прыдворныя выдалі за прэтэндэта на расейскі трон. У 1637—1638 гг. быў у маскоўскага цара, дзе сьведчыў аб цяжкім становішчы праваслаўных на Беларусі й Украіне, паведаміў расейскаму цару аб плянах ураду Рэчы Паспалітай. Падчас казацкае вайны (1648—1654) быў расстраляны па абвінавачваньні ў дапамозе казакам Хмяльніцкага. Кананізаваны праваслаўнай царквой.
Аўтар помніку старабеларускае мэмуарнае літаратуры — «Дыярыюшу» (1646).
Зьмест |
[рэдагаваць] Дыярыюш
Твор быў складзены як зборнік публіцыстыкі й выйшаў у 1646 годзе. У ім былі зьмешчаныя падарожныя й тлумачальныя запіскі, успаміны й дзёньнікі, аўтабіяграфічны нарыс, легенды й містычныя прывіды, пасланьні й лісты, выкрывальныя прамовы, канспэктыўныя накіды асобных артыкулаў, філязофскія трактаты. Філіповіч выступаў за адраджэньне праваслаўнае царквы й саюз з Расеяй, крытыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай і магнатаў краіны.[1]
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 57.
[рэдагаваць] Літаратура
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006.— 345 с. ISBN 985-417-858-7.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Апанас Філіповіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў