Апаясвальны лішай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апаясвальны лішай
Спэцыяльнасьць інфэкталёгія, дэрматалёгія, нэўралёгія
Сымптомы chronic neuropathic pain, postherpetic neuralgia, ліхаманка, галаўны боль, дрыжыкі, пухір, парэстэзія
Лекі famciclovir[d][1][2], capsaicin[d][1], valacyclovir[d][1][2], aciclovir[d][1][2], gabapentin[d][2] і pregabalin[d][2]
Апаясвальны лішай у Вікісховішчы

Апаясвальны (апяразальны) лішайзапаленьне нэрвовых вузлоў (ганглій) і скуры праз заражэньне вірусам вятранкі ў дарослым узросьце. Найчасьцей здараецца пасьля 50 гадоў. У выніку ўскладненьня хваробы назіраецца нэўралгія, рухальныя парушэньні, зьніжэньне адчувальнасьці, паніжэньне вастрыньні зроку, пагаршэньне слыху і бактэрыяльнае заражэньне (стрэптакок, стафілакок).

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба прадухіляецца праз штодзённыя шпацыры на сьвежым паветры, устойлівы расклад харчаваньня, штодзённае ўжываньне кісламалочных вырабаў, белага мяса, рыбы (ласось і селядзец) і алею (аліўкавага). Таксама ў харчаваньні маюць прысутнічаць арэхі, бабовыя, брокалі, гарбуз, кабачкі, морква, зяленіва, цытрусавыя і зялёная гарбата.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Запаленьню спрыяе аслаблены імунітэт, стрэс, цялеснае раненьне, пераахаладжэньне, гарманальная і прамянёвая тэрапія, хіміятэрапія пры раку крыві.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба пачынаецца з моцнага, калючага болю ў сьпіне, паясьніцы(en) або ў вобласьці рэбраў. Адзначаецца слабасьць і млоснасьць. Затым на скуры ўзьнікаюць невыразныя ружаватыя плямы. Праз суткі на іх месцы зьяўляюцца вадзяністыя пухіры, якія паступова падсыхаюць і ўтвараюць скарынкі. Пры пашырэньні заражэньня на трайчастую нэрву высыпаньні ўзьнікаюць на твары, сьлізьневай абалонцы носа і вочным яблыку. Пры распаўсюдзе заражэньня на вушы ружаватыя плямы ўзьнікаюць на вушніцы і вакол яе, у вонкавым слыхавым праходзе(en)[3].

Разьвіцьцё сыпу паводле дзён
Першы Другі Пяты Шосты

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г NDF-RT (анг.)
  2. ^ а б в г д Drug Indications Extracted from FAERSdoi:10.5281/ZENODO.1435999
  3. ^ Вольга Кулінковіч. Апаясвальны лішай // Краіна здароўя. — 9 лютага 2011. — № 7 (243). — С. 3.