Аповесьць пра Гэндзі
Аповесьць пра Гэндзі (па-японску: 源氏物語, Гэндзі манагатары) — раман, адзін з найбуйнейшых твораў японскай клясычнай літаратуры, напісаны ў эпоху Хэян на пачатку XI стагодзьдзя. Аўтарам твора лічыцца Мурасакі Сыкібу, дама пры двары імпэратрыцы Сёсі. Твор часам называюць першым раманам ў сьвеце, першым сучасным раманам, першым псыхалягічным раман альбо першым раманам, які па-ранейшаму лічыцца клясыкай. Нягледзячы на тое, што раман паўсюдна лічыцца шэдэўрам, ягоная дакладная клясыфікацыя й ўплыў на заходнюю й усходнюю літаратуру зьяўляецца прадметам дыскусу.
Стыль [рэдагаваць]
«Аповесьць пра Гэндзі» была напісана часткамі-главамі, які публікаваліся як гісторыя для жанчынаў арыстакратыі. Раман мае шмат элемэнтаў, які ўласьці сучасным раманам, як то наяўнасьць цэнтральнага пэрсанажу, і вельмі вялікая колькасьць асноўных і другарадных пэрсанажаў, разьвітая характарыстыка ўсіх асноўных гульцоў, пасьлядоўнасьць падзеяў, якія адбываюцца на працягу вызначанага пэрыяду часу й пакрываюць жыцьцё цэнтральнага пэрсанажа й знаходзяцца па-за ягонымі межамі. Праца не выкарыстоўвае фабулу, замест гэтага, як і ў рэальным жыцьці, падзеі разьвіваюцца выпадкова. Адной з выдатных асаблівасьцяў раману й майстэрства Мурасакі, зьяўляецца ягоная ўнутраная ўзгодненасьць, нягледзячы на колькасьць дзеючых асоб, якіх налічваецца чатырыста. Напрыклад, усе персанажы паступова старэюць і ўсе сем’і й фэадальныя адносіны застаюцца такімі жа ўва ўсіх частках раману.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Аповесьць пра Гэндзі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |