Аполе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аполе
Opole
Аполе
POL Opole COA.svg Opole flaga.svg
Герб Аполя Сьцяг Аполя
Першыя згадкі: 845
Горад з: 1217
Мэр: Рышард Зэмбачынкі
Плошча: 96,55 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

126 200
1 330,6
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: +(48) 077
Паштовы індэкс: з 45-001 да 45-910
Геаграфічныя каардынаты: 50°40′ пн. ш. 17°56′ у. д. / 50.667° пн. ш. 17.933° у. д. / 50.667; 17.933Каардынаты: 50°40′ пн. ш. 17°56′ у. д. / 50.667° пн. ш. 17.933° у. д. / 50.667; 17.933
Аполе на мапе Польшчы
Аполе
Аполе
Аполе
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.opole.pl/

Апо́ле (па-польску: Opole, па-нямецку: Opolí, па-сылеску: Uopole) — горад у Польшчы, зьяўляецца гаспадарчым, навуковым, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Апольскага ваявадзтва. Аполе зьяўляецца адным з самых старых гарадоў Польшчы. Горад знаходзіцца ў гістарычнай вобласьці Верхняя Сылезія і з Сярэднявечча да пачатку ХХ стагодзьдзя быў яго сталіцай. Першыя згадкі аб Аполі датуюцца 845 годам. Колькасьць насельніцтва горада дасягае 126,2 тыс. чалавек.

Праз Аполе цячэ рака Одра, Малая Панеў, Сворніца і Пручкоўскі Паток, таксама ёсьць невілікія рэкі Маліна, Альшчанка і Чарнка. Самая высокая кропка горада ўзносіцца на вышыню 183,1 м над узроўнем мора (узгорак на вуліцы Старая Дарога, каля 3 км ад мяжы з Вінавам).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З Х стагодзьдзя Аполе стала вядома як сталіца славянскай часткі Апаланя. Першыя пабудовы зьявіліся на высьпе пасярэдзіне Одры. У канцы стагодзьдзя Сылезія ўвайшла ў склад Польскага каралеўства і кіравалася дынастыяй Пястаў; тэрыторыя паганскага Апаланя была заваявана князем Баляславам І Храбрым у 10121013 г.г. З ХІ — ХІІ ст. гэта тэрыторыя стала касталянствам. Пасьля сьмерці князя Ўладыслава ІІ Выгнаньніка Сылезія была падзелена ў 1163 годам паміж двума галінамі Пястаў: Ніжняя Сылезія адышла Ўладыслаўскай галіне, а Верхняя Сылезія — Апольска-Раціборскай. Аполе стала сталіцай княства ў 1172 годзе але засталася вельмі цесна зьвязана з Раціборскім княствам. У 1281 годзе Верхняя Сылезія была падзелена паміж нашчадкамі князя.

У той час як нямецкія купцы пачалі прыбываць у паселішча, перапраўляючыся праз Одру, нямецкія сяляне пачалі прыбываць сюды ў 1217 годзе. Аполе атрымала Нямецкія правы горада ў 1254 годзе, якія былі пашыраны Нэймаркскім законам у 1327 годзе і Магдэбурскім правам у 1410 годзе. Разам з большай часткай Сылезіі ў 1327 годзе Апольскае княства перайшло пад уладу Багемскага каралеўства і стала часткай Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі. У 1521 годзе Раціборскае княства было унасьледавана Апольскім, якое цяпер было вядома пад нямецкай назвай Oppeln. Са сьмерцю караля Люі ІІ Багемскага, Сылезія перайшла пад уладу імпэратара Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Фэрдынанда І, які перадаў Опелн пад уладу аўстрыйскім Габсбургам. Габсбургі атрымалі кантроль над большай часткай Сылезіі пасьля сьмерці апошняга мясцовага Пяста. Пачынаючы з 1532 года Габсбургі здавалі княства ў залог розным уладарам. Пасьля адрачэньня караля Польшчы Яна ІІ Казіміра, як апошняга князя Аполя ў 1668 годзе, увесь рэгіён перайшоў пад уладу Габсбургаў.

Апольская ратуша

Кароль Прусіі Фрыдрых ІІ адваяваў большую частку Сылезіі ў Аўстрыі ў 1740 годзе пад час Сылескай вайны. Прускі кантроль быў зацьверджаны ў Брэслаўскай мірнай дамове 1742 года. З 1816 да 1945 года Аполе было сталіцай Княства Аполен у складзе Прусіі, а потым Германіі.

Пасьля паразы Германіі ў Першай Сусьветнай вайне быў праведзены рэфэрэндум 20 сакавіка 1921 года, на якім вырашалася, ці будзе Опелн у складзе Вэймарскай Рэспублікі ці увойдзе ў склад Польскай Рэспублікі. 20 816 чалавек (94,7%) прагаласавалі за Германію, 1 098 чалавек (5,0%) за Польшчу і 70 галасы (0,3%) былі прызнаны несапраўднымі. Яўка выбаршчыкаў склала 95,9%. Трэба адзначыць, што права голасу належала толькі этнічным немцам.

Апольская чыгуначная станцыя

Опелн быў адміністрацыйным цэнтрам Верхняй Сылезіі з 1913 да 1939 года. Пасьля пачатку Другой Сусьветнай вайны ў 1939 годзе Опелн страціў свой статус сталіцы правінцыі, які быў перададзены Катавіцам (Kattowitz).

Пасьля сканчэньня вайны ў 1945 годзе Опелн, згодна з рашэньнем Патсдамскай канфэрэнцыі, быў перададзены Польшчы, і яму вярнулі славянскую назву Аполе. Аполе ўваходзіла ў склад Катавіцкага ваяводзтва з 1946 да 1950 года, пасьля чаго стала сталіцай асобнага Апольскага ваяводзтва.

У адрозьненьні ад іншым частак усходняй Германіі, перададзеных Польшчы, большасьць нямецкага насельніцтва засталася ў горадзе, і ў наш час большасьць зь іх мае нямецкае грамадзянства.

У нашы дні Аполе стаў адным з месцаў кампактнага расьсяленьня нямецкай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Згодна з апошнім перапісам насельніцтва (2002) 2,46% насельніцтва горада лічаць сябе немцамі.

Выбітныя ўраджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Аполесховішча мультымэдыйных матэрыялаў