Апольскі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апольскі павет
powiat opolski

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча
Статус старонка-неадназначнасьць у Вікімэдыі[d]
Уваходзіць у Люблінскае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Аполе Люблінскае
Улучае 5 вясковых гмінаў і 2 гарадзкія гміны
Найбуйнейшыя гарады Панятова
Дата ўтварэньня 1 студзеня 1999 году
Стараста Зянон Родзік
Насельніцтва (2005) 63 360
Шчыльнасьць 41,5 чал./км²
Плошча 804,14 км²
Месцазнаходжаньне Апольскага павету
Апольскі павет на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Апольскі павет (па-польску: Powiat opolski) — павет у Люблінскім ваяводзтве Польшчы.

Быў утвораны 1 студзеня 1999 году ў выніку польскай рэформы мясцовага самакіраваньня. Адміністрацыйным цэнтрам павету зьяўляецца горад Аполе Люблінскае, які знаходзіцца за 44 кілямэтры ад Любліна. У павеце знаходзіцца яшчэ адзін горад — Панятова, які знаходзіцца за 8 км ад Аполя Люблінскага.

Плошча павету складае 804,14 км². Па стане на 2005 год насельніцтва налічвала каля 63 000 чалавек, зь якіх у Панятове жыло 9,9 тысячы, а ў Аполе Люблінскім 8,8 тысячы.

Апольскі павет адміністрацыйна падзелены на 7 гмінаў.