Апостал Павал
| Апостал Павал | |
| Сьвяты | |
|---|---|
| Імя | Павал з Тарсы |
| Сьвецкае імя | Саўл |
| Нарадзіўся | каля 10 году[1] Тарс(tr) |
| Памёр | 64-67 год Рым |
| Шануецца | Хрысьціянства |
| Галоўная сьвятыня | Базыліка Сьвятога Паўла за мурамі(it) |
| Дзень памяці | (Сьвв. Пятра й Паўла) |
| Атрыбуты | меч |
Апостал Павал, Павал з Тарсу, Сьвяты Павал (па-старажытнагрэцку: Σαούλ, Σαῦλος ці Παῦλος; па-лацінску: Paulus ці Paullus; на іўрыце: שאול התרסי; каля 10, Тарс — каля 65, Рым) — адзін з найвядомых лідараў раньняга хрысьціянства. Ягонаму пяру належаць трынаццаць пасланьняў(en) з Новага Запавету. «Апостал усіх народаў», сам сябе называў «апосталам паганцаў». Прылічаны да ліку сьвятых.
Зьмест |
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Паходзіў з кілікійскага(en) горада Тарсу (на тэрыторыі сучаснай Турцыі), дзе ён нарадзіўся каля 10 г. ад Н. Х. у фарысэйскай сям’і.
Быў непрымірымым ворагам хрысьціянаў, бо лічыў іх адступнікамі ад веры Майсея, і ўдзельнічаў у іхным перасьледзе.
У 34-гадовым узросьце па дарозе ў Дамаск спаткаўся з Хрыстом, што сталася прычынай яго навяртаньня ў хрысьціянства. Пасьля гэтага стаўся апантаным прапаведнікам-місыянэрам. Стварыў хрысьціянскія супольнасьці ў Арабіі, Сырыі, Малой Азіі, Македоніі, Грэцыі, Турцыі і іншых краінах.
Прыняў у Рыме мучаніцкую сьмерць праз адсячэньне галавы. Яго называюць Апосталам народаў і лічаць першым хрысьціянскім тэолягам[1].
Пасланьні [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Пасланьні Паўла
- Пасланьне да рымлянаў
- Першае пасланьне да карынфянаў
- Другое пасланьне да карынфянаў
- Пасланьне да галятаў
- Пасланьне да эфэсянаў
- Пасланьне да піліпянаў
- Пасланьне да каласянаў
- Першае пасланьне да фесалонікійцаў
- Другое пасланьне да фесалонікійцаў
- Першае пасланьне да Цімафея
- Другое пасланьне да Цімафея
- Пасланьне да Ціта
- Пасланьне да Філімона
- Пасланьне да габрэяў (аўтарства спрэчнае)
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ а б Святыя Пётр і Павел, апосталы Сьвятыя. Інтэрнэт-партал каталіцкага касьцёлу ў Беларусі (15 ліпеня 2009). Праверана 28 кастрычніка 2010 г.
Літаратура [рэдагаваць]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Апостал Павал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па рэлігіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |