Апостал Пётар
Сьвяты Пётра, Сымон-Пётра — адзін з дванаццаці першых вучняў (апосталаў) Ісуса Хрыста, узгадваецца ў Новым Запавеце. Галілейскі рыбак, брат Андрэя Першазваннага, менавіта брат прывёў яго да Ісуса. Пётар быў найбліжэйшым вучнем Хрыста. Пятра лічаць за сьвятога каталікі, праваслаўныя і іншыя хрысьціяне.
Біскуп Антыохіі, пазьней біскуп Рыму. Cучасная традыцыя лічыць яго першым рымскім папам. Быў асуджаны рымскімі ўладамі на ўкрыжаваньне, па паданьні прасіў укрыжаваць яго ўніз галавой. Дата сьмерці дакладна не вядома, паводле адных зьвестак 13 кастрычніка 64 году, паводле іншых — 29 чэрвеня 69 году. Пахаваны ў пячорах, над якімі зараз Сабор сьвятога Пятра ў Ватыкане.
У выяўленчым мастацтве паказваецца з двума ключамі нібыта ад Царства Нябёснага.
Мусульмане-шыіты лічаць, што Сымон-Пётар (Шамаон) быў абраны Богам у намесьнікі Ісусу (Ізе).
[рэдагаваць] Імя
Сапраўднае імя Шымон (на іўрыце: שמעון — слухаючы і пачуўшы). Ад Ісуса атрымаў мянушку Кефас (па-арамейску: כיפא — камень, скала). Пры перакладзе на грэцкую мову, часьцінка скалы ці галька — Пэтра (Πέτρα), слова жаночага роду. Сьвяты Мацьвей, а за ім сьвятыя Марк, Лука і Ян у сваіх Эвангельлях выправілі жаночы род на мужчынскі, атрымалася Петрос (Πέτρος) — на лацінскай мове Petrus. Гэтак атрымалася Пётар ці Сымон-Пётр, у мусульманаў — Шамаон бэн Ёнах.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Апостал Пётар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па рэлігіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Дванаццаць* Хрыстовых апосталаў | ||
|---|---|---|
|
Пётар · Андрэй · Якаў Зэвядзееў · Ян · Піліп · Барталамей · Тамаш
Мацьвей · Якаў Алфееў · Юда Тадэй · Сымон Кананіт · Юда Іскарыёт · Мацьвій |
||
| *Апостал Мацьвій замяніў Юду Іскарыёта | ||