Аптэчка прыемная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аптэ́чка прые́мная — адмысловая шафа ў заможных дамах XVIII стагодзьдзя, накшталт сучаснага міні-бару, звычайна навясная, замыканая на ключ, а таксама яе зьмесьціва — прыправы, наліўкі, ласункі (сушаныя сьлівы, разынкі, мігдалы, пернікі), экзатычныя тавары накшталт кавы і гарбаты і г. д.

Звычайна ключ ад аптэчкі прыемнай знаходзіўся ў распараджэньні гаспадыні дому або яе блізкай даверанай асобы — ахмістрыні, рэспэктовай і г. д. Аптэчку прыемную адмыкалі ў прамежках паміж асноўнымі прыёмамі ежы, або з нагоды прыёму гасьцей.

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»