Апэрацыя Менск
|
Апэрацыя Менск
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Польска-савецкая вайна
|
|||||||||
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
|
Колькасьць
|
|||||||||
| 14000 жаўнераў 40 гармат |
? | ||||||||
|
Страты
|
|||||||||
| ? | ? | ||||||||
Аперацыя Менск - польскі наступ на тэрыторыі Беларусі, які сканчыўся захопам палякамі Менску 8 жніўня 1919.
Улетку 1919 пасьля посьпеху польскіх войскаў у некалькіх сутычках з войскамі Савецкай Расеі, абодвум бакам спатрэбіўся час, для рэарганізацыі сваіх сілаў і канцэнтрацыі войскаў. Аднак польскае кіраўніцтва вырашыла, што яны павінны зрабіць яшчэ адзін удар па бальшавіцках, карыстаючыся з польскага наступу. Мэтаю была 16 армія з камандваньнем ў Менску. Гэта б дазволіла зьнішчыць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне савецкіх войскаў, пасьля узяцця кантролю над чыгункі ў раёне Менска.
4 ліпеня польскія войскі (Літоўска-Беларускі фронт) начале генэрала Станіслава Шаптыцкага захапілі Маладэчна. Пасьля камандуючы фронтам спыніў наступ, каб перагрупаваць і папоўніць вайсковыя сілы. Гэтым скарысталіся бальшавікі і паспрабавалі вярнуць Маладэчна. 17 ліпеня атакў распачалі 52-я і 5-я стралковыя савецкія дывізыі. Польскія войскі адбілі суперніка і сіламі - 41-га і 42-га палкоў пяхоты і часткі 2-га палка пяхоты легіянэраў - распачалі контратаку і выйшлі на лінію Заслаўль - Паперня - Беларучча. Генэрал Шаптыцкі ізноў прыпыніў свой наступ чакючы падыходу падмацавання - Вялікапольскім групы.
Згодна польскага пляну Менск абхопліваўся шырокімі абцугамі. 8 жніўня 2 дывізыя пяхоты легіянэраў ў складзе: 12000 пяхоты, 2000 кавалерыі і 40 гармат, абароненая на поўначы і паўночным усходзе 1-й Дывізыяй Пяхоты Легіянэраў, пачала наступ на Менск з паўночнага захаду, Вялікапольская група з Паўднёва-Захаду. 15 уланскі полк атрымаў задачу рэалізацыі перарэзаць чыгунку Менск - Барысаў. На Менск рушылі дзьве дывізыі выдзеленыя з 2ДПЛ: 2 і 3 батальёны 4-га палка пяхоты легіянэраў начале маёра Станіслава Тэсаро і групы маёра Стывэна Джозафа ў сладзе 1-га батальёну 2-га палка пяхоты легіянэраў узмоцненага штурмавым батальёнам з 2,3 і 4-га Палкоў пяхоты легіянэраў. Штурмавы батальён быў самым паспяховым, і а 10:00 увайшоў у прыгарад Менска. Палякі змагаючыся з савецкай пяхотай, якую падтрымлівалі браневікі, каля 12:00 занялі заходнюю частку горада і падарвалі чыгуначныя рэйкі на Бабруйск. Да вечара польскія войскі ўварваліся ў горад. Бальшавіцкія войскі панесьлі цяжкія страты. Палякі захапілі ў палон каля 500 палонных, захапілі 8 паравозаў, 90 вагонаў якія рускія не паспелі эвакуіяваць. 8 жніўня ў вечары Саветы здалі Менску палякам.
Гэты посьпех дазволіў палякам значна пасунуць лінію фронту да канца жніўня, калі Юзэф Пілсудскі ня выдаў загад, які забараніў наступ у сувязі з захопам на гэтым участку фронту ўсіх важных для Польшчы земляў.
[рэдагаваць] Крыніцы
- Norman Davies, "Biały Orzeł, Czerwona Gwiazda", Wydawnictwo: Znak 2006, ISBN: 83-240-0749-0
- J. Odziemkowski, Leksykon wojny polsko-rosyjskiej 1919-1920, wyd. RYTM Warszawa 2004.