Апэрацыя Неймавернае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тэрыторыя заходніх хаўрусьнікаў (сіні колер) і хаўрусьнікаў Савецкага Саюзу (чырвоны) ў верасьні 1945
Пазыцыі войскаў хаўрусьнікаў на 20 траўня 1945

Апэрацыя «Неверагоднае» (па-ангельску: Operation Unthinkable) — брытанскі плян нападу на Савецкі Саюз. Распрацаваны Генэральным штабам Брытанскіх узброеных сілаў напрыканцы вайсковых дзеяньняў ў Эўропе на замову прэм’ер-міністра Ўінстана Чэрчыля.

Вайсковая кампанія мусіла першапачаткова насіць сухапутны характар і разгортвацца ў Паўночна-Ўсходняй Эўропе. Плянаванай датай разглядаўся дзень 1 ліпеня 1945 року. У апэрацыі меркавалася задзейнічаць 47 ангельскіх і амэрыканскіх дывізіяў. Разглядалася нават магчымасьць удзелу 10−12 нямецкіх дывізіяў, узброеных брытанцамі і амэрыканцамі[1], а таксама польскіх фармаваньняў.

Пачатак апэрацыі быў адкладзены пасьля нэгатыўнае ацэнкі верагоднасьці пасьпяховых вайсковых дзеяньняў, а таксама з прычыны зацікаўленасьці ЗША ў далучэньні Савецкага Саюзу да вайсковых дзеяньняў супраць Японіі.

Пасьля сыходу ў адстаўку ўраду Чэрчыля распрацоўку пляна працягнуў лейбарысцкі ўрад на чале з Клемэнтам Этлі, далучыўшы да гэтага ЗША і Канаду. У рэшце рэшта ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што хаўрусьнікі ня здолеюць спыніць наступ Чырвонай Арміі ў Эўропе, і плян апэрацыі быў накіраваны ў сховішча. Наступныя пляны вайны супраць СССР распрацоўваліся ўжо на ўзроўні НАТО.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ British War Cabinet, Joint Planning Staff, Public Record Office, CAB 120/691/109040 / 002 (11 August 1945) Operation Unthinkable: 'Russia: Threat to Western Civilization'(анг.) (он-лайнавая фотакопія). Department of History, Northeastern University. Праверана 9 траўня 2006 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • British War Cabinet, Joint Planning Staff, Public Record Office, CAB 120/691/109040 / 002 (11 August 1945) Operation Unthinkable: 'Russia: Threat to Western Civilization'(анг.) (он-лайнавая фотакопія). Department of History, Northeastern University. Праверана 9 траўня 2006 г.