Апэрацыя Танэнбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Апэрацыя «Танэнбэрг» (па-нямецку: Unternehmen «Tannenberg») — кодавая назва нямецкай апэрацыі па масавым зьнішчэньні палякаў у пэрыяд Другой сусьветнай вайны (частка Пляну «Ост»).

Сьпісы палякаў (ням. Sonderfahndungsbuch Polen), падрыхтаваныя немцамі яшчэ да пачатку вайны, налічвалі болей за 61 000 прадстаўнікоў польскай эліты: актывістаў, інтэлігенцыі, навукоўцаў, актораў, дзяржаўных дзеячоў і інш., якія мелі быць зьнішчаныя. Чальцы нацыянальнае нямецкае меньшасьці, які пражывалі ў Польшчы, дапамагалі ў падрыхтоўцы сьпісаў.

Плян быў створаны ў траўні 1939. Пасьля загаду Адольфа Гітлера для выкананьня апэрацыі «Танэнбэрг» было створанае адмысловае падразьдзяленьне ў Галоўнай управе імпэрскай бясьпекі (ням. Reichssicherheitshauptamt). Яно камандавала мноствам Einsatzgruppen der Sicherheitspolizei und des SD, сфармаваных з гестапа, крымінальнай паліцыі (ням. Kripo) і чыноўнікаў SD, якія тэарэтычна былі падпарадкаваныя камандаваньню Вэрмахту. Іхняя задача складалася ў тым, каб арыштаваць усіх людзей, пералічаных у сьпісах.

Сьпярша, у жніўні 1939, у Нямеччыне былі арыштаваныя і забітыя прыкладна 2000 актывістаў арганізацыяў польскай меньшасьці. Другая частка апэрацыі пачалася 1 верасьня 1939 і скончылася ў кастрычніку, спрычыніўшыся прынамсі да 20 000 ахвяраў, забітых у 760 масавых расстрэлах, выконваных адмысловымі адзінкамі або Einsatzgruppen пры дапамозе рэгулярных частак Вэрмахта.

Акрамя таго, адмысловае фармаваньне было створанае на базе нямецкае меньшасьці ў Польшчы (ням. Selbstschutz), чальцы якога навучаліся перад вайной у Нямеччыне дывэрсыйнай і партызанскай барацьбе. Фармаваньне было адказнае за масавы гвалт і за сваю благую рэпутацыю было распушчанае нацысцкімі ўладамі пасьля поўнай акупацыі Польшчы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Various authors. Monografia obozu KL Stutthof. — Państwowe Muzeum Stutthof w Sztutowie, 2000.
  • Andrzej Leszek Szcześniak. Plan zagłady Słowian - Generalplan OST. — Radom, POLWEN, 2001. — ISBN 83-88822-03-9
  • Alfred Spiess, Heiner Lichtenstein: Unternehmen Tannenberg. Der Anlass zum Zweiten Weltkrieg. Korrigierte und erweiterte Ausgabe. (Ullstein-Buch ; Nr. 33118 : Zeitgeschichte) Ullstein, Frankfurt/M ; Berlin 1989, ISBN 3-548-33118-1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]