Апэрацыя Dropshot

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Апэра́цыя «Dropshot» (па-ангельску: Operation Dropshot) — распрацаваны Міністэрствам абароны ЗША ў пачатку 1949 году плян вайны супраць СССР. Плянаваўся як контрамера супраць меркаванага захопу Саветамі Заходняе Эўропы, Блізкага Ўсходу і часткова Ўсходняе Азіі.

Меркавана вайна мела пачацца ў 1957 року. Прадугледжвалася нанясеньне 300 ядзерных і 29 000 фугасных удараў па 100 савецкіх местах, аднак з прычыны абмежаванага ядзернага арсэналу і аддаленасьці амэрыканскіх базаў гэтаму этапу не адводзілася вырашальная роля.

Меркавалася забіць падчас бамбардаваньняў 60 млн грамадзянаў СССР, частка ядзернага арсэналу (ад 75 да 100 бомбаў) павінны былі зьнішчыць авіяцыйныя сілы СССР на зямлі. Агулам мусіла загінуць 100 млн савецкіх людзей з прагназаванага на 1957 насельніцтва СССР у 220 млн чалавек. Для вайны і наступнай акупацыі павінны былі быць прыцягнутыя каля 20 млн жаўнераў краінаў НАТО і іншых краінаў-хаўрусьніц ЗША.

Беларусь паводле гэтага пляну ўлучалася ў зону адказнасьці «Заходні СССР», а ў Менску павінна была базавацца акупацыйная дывізія. Таксама ствараліся зоны «КаўказУкраіна», «УралЗаходняя СыбірТуркестан», «Усходняя СыбірЗабайкальлеПрымор’е».

Плян шмат разоў пераглядаўся, але так і ня быў рэалізаваны. Рассакрэчаны ў 1977 годзе і апублікаваны як «Dropshot: The American Plan for World War III Against Russia in 1957» (ISBN 080372148X).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • John J. Reilly. World War III in 1957. — 1996.
  • Ross, Steven T. American War Plans, 1945-1950: Strategies for Defeating the Soviet Union. — Frank Cass, 1996.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]