Апялянавічы
Апялянавічы | |
трансьліт. Apialianavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Зеляневіцкі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 7 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 6 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225156[2] |
СААТА: | 1256825001 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′29″ пн. ш. 24°40′59″ у. д. / 52.90806° пн. ш. 24.68306° у. д.Каардынаты: 52°54′29″ пн. ш. 24°40′59″ у. д. / 52.90806° пн. ш. 24.68306° у. д. |
± Апялянавічы |
Апяля́навічы[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Апялянавічы ўваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзіцца за 60 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 28 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Сьвіслач. Насельніцтва на 2012 год — 7 жыхароў, 6 двароў.
Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць альбо ад слова «апілоўшчык» — той, хто апілоўвае, піліць; альбо ад слова «апелян» — чалавек, які падаваў апэляцыю[4].
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За расейскім часам — у Зэльзінскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. На пачатку XX стагодзьдзя 150 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[6].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Ружанскага, з 25 сьнежня 1962 — Пружанскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 Гарадзенскай вобласьці).
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 150 жыхароў; 1959 год — 94 жыхары (перапіс); 1970 год — 90 жыхароў; 1999 год — 34 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 21 жыхар, 16 двароў; 2005 год — 15 жыхароў, 12 двароў; 2010 год — 10 жыхароў; 2012 год — 7 жыхароў, 6 двароў[1]
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аўтамабільная дарога Н536 Ярашэвічы — Зіновічы — Магілёўцы[7].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Апеляновичи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 16 сакавіка 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
- ^ Apelanowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 45
- ^ Апялянавічы, вёска. Radzima.net. Праверана 16 сакавіка 2013 г.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 16 сакавіка 2013 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.