Апёк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Апёк кісьці (2—4 ступень, частковае абвугліваньне тканак)

Апёк — пашкоджаньне тканак арганізму, выкліканае ўзьдзеяньнем высокай тэмпэратуры або ўзьдзеяньнем некаторых хімічных рэчываў (лугам, кісладзю, солямі цяжкіх мэталаў і іншае). Адрозьніваюць 4 ступені апёкаў: пачырваненьне скуры, утварэньне пузыроў, амярцьвеньне ўсіх слаёў скуры, абвугліваньне тканак. Ступень апёку вызначаецца велічынёй плошчы і глыбінёй пашкоджаньня тканак. Чым большую плошчу ён займае і чым глыбейшае пашкоджаньне тканак, тым цяжэйшы стан апёку. Першая дапамога пры апёках — спыненьне ўзьдзеяньня зьнешніх фактараў і апрацоўка раны.

Асаблівая форма апёкаў — прамянёвыя апёкі (сонечныя, рэнтгенаўскія і іншыя) і ўдар электрычнасьці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Апёксховішча мультымэдыйных матэрыялаў