Арабістыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Арабістыка — сукупнасьць навуковых дысцыплінаў, якія вывучаюць арабскую мову, літаратуру, гісторыю, эканоміку, культуру, рэлігію, этнаграфію арабскіх краінаў.

Першыя арабісты (асобы, што вывучаюць розныя аспекты арабскага свету, але не належаць да яго) зтявіліся ў сярэднявечнай Гішпаніі, па якой праходзіла граніца паміж мусульманскім і хрысьціянскім сьветам. Пераклады арабскіх тэкстаў на лацінскую мову зьяўляюцца ўжо ў 10 стагодзьдзі, галоўным цэнтрам з 12 стагодзьдзя становіцца таледзкая школа.

Пасьля заняпаду ў часы Рэфармацыі арабістыка пачынае імкліва разьвівацца і распаўсюджваецца на іншыя эўрапейскія краіны: Ангельшчыну, Італію, Францыю, Нямеччыну, Нідэрлянды.