Арагорн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Араго́рн II, сын Арато́рна (па-ангельску: Aragorn II, son of Arathorn) — гэта выдуманы пэрсанаж з твораў Дж. Р. Р. Толкіна . Ён зьяўляецца адным з галоўных дзеючых асобаў Уладара Пярсьцёнкаў. Ён быў даверанай асобай Гэндальфа, імкнуўся зьнішчыць Пярсьцёнак Усеўладзьдзя і перамагчы Цёмнага Ўладара Саўрона.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арагорн II (названы ў гонар свайго продка Арагорна I) — сын Араторна II і Гілраэнь, нарадзіўся 1 сакавіка 2931 Т. Э. З 2951 Т. Э. — 16-ы (і апошні) правадыр дунэдайнаў. Арагорн II, 39-ы нашчадак Ісільдура па прамой лініі (а таксама Анарыёна, бо апошні кіруючы паўночны кароль Арведуі быў жанаты з дачкой гондарскага караля Андагера), правадыр дунэдайнаў Поўначы, пасьля Вайны Пярсьцёнку — кароль Узьяднанага каралеўства Гондара і Арнора. Муж Арвен, дачкі Эльранда, бацька Эльдарыёна і некалькіх дачок.

Калі Арагорну споўнілася два гады, яго бацька быў забіты ў баі з оркамі. Арагорн выхоўваўся ў Рывендэле ў Эльранда. Па просьбе яго маці паходжаньне Арагорна трымалася ў сакрэце, паколькі маці баялася, што ён будзе забіты, як яго бацька і дзед, калі яго сапраўднае паходжаньне як нашчадка Эленд і спадчыньніка Ісільдура стане вядомым. Такім чынам, Арагорн хаваўся пад імем Эстэль і нічога ня ведаў пра сваё паходжаньне, пакуль не дасягнуў паўналецьця ў 2951 Т. Э.

Эльранд адкрыў Арагорну яго сапраўднае імя і паходжаньне, аддаў яму аскепкі мяча Нарсіла, а таксама пярсьцёнак Барахіра. Арагорн сустрэў Арвен (дачку Эльранда), і яны пакахалі адзін аднаго. Арагорн сустрэўся з Гэндальфам ў 2956 годзе, і яны сталі блізкімі сябрамі.

З 2957 па 2980 Арагорн распачаў вялікае падарожжа, служыў у арміі караля Рохана Тэнгеля (бацькі караля Тэпэна). Яго задача складвалася ў павышэньні маральнага духу на Захадзе, каб супрацьстаяць пагрозе Саўрона і яго саюзьнікаў. Там ён набыў вопыт, які пазьней выкарыстаў у Вайне Пярсьцёнку.

У 2980 годзе Арагорн наведаў Лорыэн і там зноў сустрэўся з Арвен. З блаславеньня Галядрыэль Арагорн заручыўся з Арвен, даўшы ёй рэліквію яго дома — кальцо Барахіра. Арвен адказала яму згодай, адмовіўшыся ад свайго эльфійскага паходжаньня і прыняўшы Дар Сьмерці. Там жа падчас знаходжаньня Братэрства Пярсьцёнку ў гасьцях у эльфаў Арагорн атрымаў новае імя — Элесар. Эльранд, турбуючыся аб тым, што пасьля замужжа сваёй дачкі ён больш яе ніколі ня ўбачыць, паставіў Арагорну ўмову: шлюб магчымы толькі ў выпадку, калі Арагорн стане каралём Арнора і Гондара.

Пасьля 3000 г. Т. Э. па просьбе Гэндальфа разам са сьледапытамі Арагорн ахоўвае Шыр. Пачынаючы з 3001 году ён дапамагаў Гэндальфу ў яго няўдалай спробе знайсьці Глыкса. Нарэшце ў 3017 г. яму ўдалося злавіць Глыкса ў Мёртвых Балотах на поўнач ад Мордара, што дапамагло высьветліць гісторыю Пярсьцёнка. Наведваючыся ў Рывендэл пасьля шматлікіх адлучак, аднойчы ён пазнаёміўся зь Більба Торбінсам.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Толкін дае кароткае, але падрабязнае апісаньне Арагорна ў «Зьвязе Пярсьцёнка»: худы, цёмны і высокі, з калматымі цёмнымі валасамі зь сівізной, з шэрымі вачыма і строгім бледным тварам. Толкін таксама заявіў, што Арагорн быў самым высокім у Братэрстве. Празь некаторы час пасьля публікацыі кнігаў, Толкін пісаў, што ён па меншай меры 198 см у вышыню.

Хоць Арагорн быў мудрым і моцным, ён ня быў застрахаваны ад няўпэўненасьці ў сабе. Ён сумняваўся ў мэтазгоднасьці сваіх рашэньняў і вінаваціў сябе за многія зь іх наступных бедаў.

Водгукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

UGO Networks уключыў Арагорна ў сьпіс лепшых выдуманых герояў усіх часоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Арагорнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў