Арафурскае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Мапа Арафурскага мора.
Мапа Арафурскага мора.

Арафу́рскае мора (па-ангельску: Arafura Sea) – мора ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяну (па іншых дадзеных адносіцца да Ціхага акіяну) паміж Аўстраліяй і выспамі: Танімбар, Кай і Новая Гвінэя. З усходу, праз пратоку Торэса злучаецца з Каралавым морам, з захаду мяжуе з марамі Тымор, Банда і Сэрам, з поўдня з затокай Карпэнтарыя.

  • паверхня 1290 тыс. км²
  • сярэдняя глыбіня 50-80 м
  • максымальная глыбіня 3 680 м
  • тэмпэратура вады ад 25°C да 28°C
  • салёнасьць 35-35‰
  • прылівы да 7,6м (Новая Гвінэя)

Большая частка дна мора – гэта шэльф пакрыты пяском і вапняком. У глыбінных частках мора (паўночна-заходніх), знаходзяцца сэйсьмічна актыўныя зоны. Арафурскае мора зьяўляецца мелкім трапічным морам, у яго водах часта нараджаюцца трапічныя тайфуны.

Назва мора паходзіць ад племені Алфула (людзі лесу).

Асабістыя прылады