Арва Пярт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арва Пярт
Arvo Pärt
Дата нараджэньня 11 верасьня 1935(1935-09-11)[1][2][3][…] (88 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Эстонія
Месца вучобы
Занятак клясычны кампазытар, музыка, кампазытар
Жанры сымфонія, сучасная клясычная музыка[d], мінімалізм[d] і рэлігійная музыка[d]
Лэйблы ECM Records[d]
Дзеці Michael Pärt[d]
Узнагароды
Сайт arvopart.ee (эст.)​ (анг.)

А́рва Пярт (па-эстонску: Arvo Pärt, [ˈɑrvo ˈpært]; нар. 11 верасьня 1935 году, Пайдэ, Эстонія) — эстонскі кампазытар клясычнай і сакральнай музыкі[5]. З канца 1970-х Пярт працаваў у мінімалістычным стылі, які ўлучае ягоную ўласна вынайдзеную тэхніку, тынтынабулі(en). Ягоная музыка часткова натхнёная грыгарыянскімі сьпевамі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пярт нарадзіўся ў павеце Ярвамаа і выхоўваўся мамай і айчымам у Раквэрэ ў паўночнай Эстоніі. Пачаў граць на фартэпіяна дома, у 1954 пачаў навучаньне ў талінскай сярэдняй музычнай школе, але ўжо праз год пайшоў у войска, дзе граў у ансамблі на габоі і ўдарных. У Талінскай кансэрваторыі вывучаў кампазыцыю ў Хейна Элера. Яшчэ студэнтам пачаў ствараць музыкі для кіно і тэатру. У 1950-х ён таксама напісаў першы вакальны твор — кантату «Meie aed» («Наш сад») для дзіцячага хору і аркестра. Скончыў кансэрваторыю ў 1963. У 1957—1967 працаваў гукапрадусарам на Эстонскім радыё.

Старшыня Саюзу кампазытараў СССР Ціхан Хрэньнікаў раскрытываў Арва Пярта за прымяненьне сэрыялізму ў творы «Нэкралёг» (1960) і «падпаданьне пад замежныя ўплывы», што, аднак, не зашкодзіла Пярту атрымаць першую прэмію зладжанага Саюзам капазытараў конкурсу, у якім спаборнічалі 1200 твораў. У 1970 творца замест складаньня ўласных кампазыцыяў вывучаў сярэднявечную і рэнэсансную музыку. Прыкладна ў той самы час ён перайшоў зь лютэранства ў праваслаўе[6].

У 1980, пасьля працяглай барацьбы з намэнклятурай, ён атрымаў дазвол на выезд з СССР усёй сям’ёй. Сьпярша пасяліўся ў Вене, дзе прыняў аўстрыйскае грамадзянства, а ў 1991 пераехаў у Бэрлін. На пераломе XX—XXI стагодзьдзяў Пярт вярнуўся ў Эстонію і жыве папераменна ў Таліне[7] і Бэрліне[8]. Бегла размаўляе па-нямецку і мае нямецкае грамадзянства[9][10][11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kuiper K. Arvo Part // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Arvo Pärt // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Arvo Pärt // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119359979 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Arvo Part Answers
  6. ^ Peter Quinn. Arvo Pärt, classical-music.com, the official website of BBC Music Magazine
  7. ^ New York City Ballet program notes in Playbill, January 2008.
  8. ^ Radio :: SWR2 - SWR.de swr.online Праверана 25 верасьня 2014 г.
  9. ^ P. Hillier, Arvo Pärt, 1997, p. 33.
  10. ^ Arvo Pärt Special 1: How Sacred Music Scooped an Interview Праверана 25 верасьня 2014 г.
  11. ^ P. Bohlman, The Music of European Nationalism: Cultural Identity and Modern History, p. 75.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]