Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў
| Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў | |
| Афіцыйныя мовы | |
|---|---|
| Генэральны сакратар | Пан Гі Мун (з 2007) |
| Заснаваная | як ваенны альянс: 1 студзеня, 1942 як міжнародная арганізацыя: 24 кастрычніка, 1945 |
| Колькасьць чальцоў | 192 |
| Штаб-кватэра | |
| Афіцыйная старонка | http://www.un.org/ |
Іншыя афіцыйныя назвы:
|
|
Арганіза́цыя Аб’ядна́ных На́цыяў, альбо ААН — міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 1945, у якую зараз уваходзяць 192 дзяржавы. За выключэньнем Ватыкану, адзінай краіны-назіральніка, усе міжнародна прызнаныя краіны зьяўляюцца чальцамі арганізацыі. Іншыя палітычныя ўтварэньні, у тым ліку дэ факта незалежныя Тайвань, Палестына, і іншыя, могуць мець некаторае абмежаванае міжнароднае прызнаньне, але не зьяўляюцца чальцамі ААН. Глядзіце таксама: Краіны-чальцы ААН.
Зьмест |
Гісторыя і структура[рэдагаваць]
Асноўныя артыкулы: Ліга Нацыяў і Гісторыя ААН
Чальцом ААН можа стаць любая «міралюбная краіна», якая прымае абавязкі, якія накладае Хартыя ААН, і, на думку арганізацыі, здольная і жадае выконваць гэтыя абавязкі. Генэральная Асамблея вызначае, ці прымаць новую краіну, па рэкамэндацыі Рады Бясьпекі.
Штаб-кватэра ААН знаходзіцца ў Нью-Ёрку, ЗША.
Назва «Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў» (па-ангельску: «United Nations») была ўпершыню выкарыстаная Франклінам Дэлано Рузвэльтам у часы другой сусьветнай вайны, як тэрмін для вызначэньня Хаўрусьнікаў. Упершыню назва была фармальна выкарыстана ў 1942 годзе, у Дэклярацыі ААН, якая заклікала Хаўрусьнікаў выконваць прынцыпы Атлянтычнай Хартыі і не шукаць сэпаратнага міру з краінамі Восі. Пасьля вайны пераможцы перадалі гэтую назву арганізацыі, якая была створаная па ўмовах Атлянтычнай Хартыі і іншых дамоў часу вайны.
Сыстэма ААН[рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Сыстэма ААН
Сыстэма ААН мае шэсьць асноўных ворганаў:
- Генэральная Асамблея ААН
- Рада Бясьпекі ААН
- Эканамічная і Сацыяльная Рада ААН
- Рада Кіраваньня Тэрыторыямі ААН
- Сакратарыят ААН
- Міжнародны Суд ААН
Камунікацыя[рэдагаваць]
У сьпіс афіцыйных моў ААН уваходзяць мовы краін-заснавальніц: ангельская, кітайская, расейская, француская, акрамя таго гішпанская (Хартыя ААН, артыкул 111). Да таго, арабская была дададзеная ў 1982 годзе. Усе фармальныя сустрэчы перакладаюцца на гэтыя шэсьць афіцыйных моў. Акрамя таго, усе афіцыйныя дакумэнты, друкаваныя ці ў Інтэрнэце, перакладаюцца на ўсе афіцыйныя мовы.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
- Тэкст хартыі ААН (анг.)
- Валянтэры ААН (анг.)
- Міжнародная дэклярацыя правоў чалавека (анг.)
|
|||||
| Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |