Арганізацыя гарадоў Сусьветнай спадчыны
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АГСС (OWHC) – Арганізацыя гарадоў Сусьветнай спадчыны.
Арганізацыя заснавана ў 1993 годзе дзеля разьвіцьця супрацоўніцтва між гарадамі Сусьветнай спадчына, найперш у межах рэалізацыі Канвэнцыі. Яна садзейнічае абмену ведамі і вопытам кіраваньня, а таксама узаемнай матэрыяльнай падтрымкай у справе захаваньня помнікаў і гістарычных мясьцінаў. Асаблівы падыход палягае ў неабходнасьці больш дынамічнага кіраваньня, разьмешчанымі ў гарадох аб’ектамі з-за высокага антрапагеннага цяжару.
На сучасны момант арганізацыя аб’ядноўвае больш за 100 гарадоў сьвету.