Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў
Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (па-ўкраінску: Організація українських націоналістів) — ўкраінскі грамадзка-палітычны рух, што ставіць сваёй мэтай усталяваньне Ўкраінскай саборнай самастойнай дзяржавы, яе захаваньне і развіцьцё. Вызначыўшы сябе як рух, а не як партыя, АУН асуджала усе легальныя ўкраінскія партыі Галіцыі як калабарацыйныя. Заснавана 3 лютага 1929, легалізаваная ва Украіне ў 1993 годзе[1].
АУН узьнікла ў выніку аб'яднаньня Украінскай Вайсковай Арганізацыі (УВА) і студэнцкіх нацыяналістычных саюзаў:
- Група Ўкраінскай Нацыянальнай Моладзі;
- Лэгія ўкраінскіх нацыяналістаў;
- Саюз Ўкраінскай Нацыяналістычнай Моладзі;
У 1940 годзе АУН падзялілася на дзьве часткі: старэйшыя, больш памяркоўныя члены падтрымалі Андрэя Мельніка (АУН-М), тады як маладыя і радыкальныя члены - Сьцяпана Бандэру (АУН-б). Апошняя група атрымала кантроль над нацыяналістычным рухам на Заходняй Украіне, у тым ліку над ваенным крылом АУН - Украінскай паўстанчай арміі (УПА), якая была найбуйнейшым украінскім узброеным рухам супраціву.
Зьмест |
Станаўленьне АУН [рэдагаваць]
Галоўнай мэтай АУН было ўсталяваньне незалежнай саборнай нацыянальнай дзяржавы на ўсёй ўкраінскай этнічнай тэрыторыі.
Гэтая мэта павінна дасягацца праз нацыянальную рэвалюцыю і ўсталяваньне дыктатуры.
Эканоміка дзяржавы планавалася як спалучэньне прыватнай, нацыяналізаванай і кааператыўнай формаў уласнасці. АУН адпрэчвала любы партыйны альбо класавае дзяленьне і ўяўляла сябе як дамінуючую сілу ўкраінскага грамадзкага жыцьця як дома, так і за мяжой.
Вінавацячы сацыялістычны і ліберальны лагера ў паразе Украінскай Народнай Рэспублікі 1917-1920, АУН адзначала важнасьць фарміраваньня моцнай палітычнай эліты, нацыянальнай салідарнасьці і апоры на «свае сілы».
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ рэгістрацыйнае пасведчаньне № 499 ад 24 верасьня 1993 года, выдадзенае Міністэрствам юстыцыі Украіны
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Кіеўская гарадзкая арганізацыя АУН
- Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў і Украінская паўстанчая армія: Прафесійная выснова рабочай групы гісторыкаў пры Урадавай камісіі па вывучэнні дзейнасьці АУН і УПА
Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў