Аркадзь Мігдал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аркадзь Мігдал
па-расейску: Аркадий Бенедиктович Мигдал
Дата нараджэньня 26 лютага (11 сакавіка) 1911
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 лютага 1991(1991-02-09) (79 гадоў)
Месца сьмерці Прынстан, ЗША
Месца пахаваньня
Месца вучобы Ленінградзкі ўнівэрсытэт
Занятак фізык-тэарэтык, пісьменьнік-дакумэнталіст, ядзерны фізык, папулярызатар навукі
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d] і акадэмік АН СССР[d] (1966)
Навуковы кіраўнік Мацьвей Бранштэйн
Вучні Анатоль Ларкін, Юры Гапонаў
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу

Аркадзь Бэнэдыктавіч (Бяйнусавіч) Мігдал (11 сакавіка 1911, Ліда — 9 лютага 1991, Прынстан, ЗША) — савецкі фізык-тэарэтык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся на Беларусі. У Першую сусьветную вайну, чатырохгадовым, разам з бацькамі ўцёк ад немцаў у Пецярбург. Пасьля заканчэньня школы паступіў у Ленінградзкі ўнівэрсытэт (цяпер Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт), адкуль яго выгналі ў 1931 за «непралетарскае паходжаньне». У 1933 быў арыштаваны, яго выпусьцілі празь семдзясят дзён.

У канцы 1930-х гг. будучы акадэмік заняўся разглядам праблемы ўзаемадзеяньня нэўтронаў з атамамі. У выніку ім быў разьвіты арыгінальны мэтад «устрэсваньня», які прынёс аўтару заслужаную вядомасьць.

У 1943-45 А. Б. Мігдал працаваў ў Інстытуце фізычных праблемаў АН СССР, з 1944 прафэсар Маскоўскага інжынэрна-фізычнага інстытуту. У 1945-71 у Інстытуце атамнай энэргіі, у 1947 быў апанэнтам на абароне кандыдацкай дысэртацыі А. Дз. Сахаравым. З 1971 працаваў у Інстытуце тэарытычнай фізыкі АН СССР.

Чалец-карэспандэнт АН СССР (1953), акадэмік АН СССР (1966).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сьцяга.

У навуцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А. Б. Мігдал — заснавальнік новых кірункаў у ядзернай фізыцы і фізыцы мэталаў. Разьвіў тэорыю дыпольнага і квадрапольнага выпраменьваньня ядраў і тэорыю іянізацыі атамаў пры ядзерных рэакцыях. Распрацаваў тэорыю шырокіх ліўняў. Разгледзеў уплыў шматкратнага расьсейваньня на тармазное выпраменьваньне і разьвіў мэтад рашэньня квантавай задачы многіх целаў. Дастасаваў тэорыю звышправоднасьці да пытаньняў будовы ядраў і вылічыў моманты інэрцыі цотных і няцотных ядраў. Разьвіў колькасную тэорыю ядра, заснаваную на прымяненьні мэтада квантавай тэорыі поля. Дасьледаваў праблему палярызацыі і вакуўму ў моцных магнітных палях.

У навуковы ўжытак увайшлі такія азначэньні, як асаблівасьць Мігдала-Кона, скачок Мігдала, канстанта Мігдала.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мигдал Аркадий Бейнусович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.