Аркгэм
Аркхэм (англ. Arkham) — выдумлены горад у штаце Масачусэтс, ЗША. Упершыню згадваецца Говардам Лаўкрафтам. З тых часоў стаў неад'емнай часткай мітаў Ктулху.
Асноўныя зьвесткі [рэдагаваць]
Дакладнае месцазнаходжаньне Аркхэма невядомае, але ведама, што ён знаходзіцца недалёка ад Інсмута і Даньвіча. Вывучаючы творы Лаўкрафта, можна выказаць здагадку, што Аркхэм ляжыць на поўначы ад Бостана і, верагодна, знаходзіцца ў акрузе Эсэкс. прататыпам Аркхэма, мажліва, паслужыў рэальна існуючы (і таксама часта згадваемы ў Лаўкрафта) горад Салем.
Праз Аркхэм працякае рака Міскатонік. У Аркхэме разьмешчаны знакаміты Міскатанікскі ўнівэрсытэт, які неаднаразова іграў ролю ў твораў Лаўкрафта. Асноўнае друкаванае выданьне — «Аркхэм Эдвэртайзэр» — распаўсюджваецца таксама і ў Даньвічы. Да 1880 года яно называлася «Аркхэмская газэта».
Акарамя ўнівэрсытэта, заслужвабць увагі такія арганізацыі як Аркхэймскае гістарычнае таварыства і Аркхэмскі вар'яцкі дом.
Аркхэм — горад, які захоўвае нямала таямніцаў. Рэгулярныя зьнікненьні дзяцей, якія тлумачацца чалавечымі ахвярапрынашэньнямі, — далёка не адзіны прыклад.
Аркхэм у творчасьці Лаўкрафта [рэдагаваць]
Аокхэм і зьвязаныя зь ім паняцьці ўвесь час паяўляюцца ў творчасьці Лаўкрафта. Вось некаторыя са згадкаў:
- «Карцінка ў старой кнізе» (1920 г.) — першая згадка Аркхэма і Міскатоніка.
- «Гэрбэрт Ўэст — рэаніматар» (1921—1922 гг.) — першая згадка Міскатанісцкага ўнівэрсытэта
- Фільм «Неназыванае» (1923 г.)
- «Колер зь іншых сьветаў» (1927 г.)
- «Даньвічскі жах» (1928 г.)
- «На гарах Вар'яцтва» (1931 г.) — адзін з караблёў экспэдыцыі носіць назву «Аркхэм», іншы - «Міскатонік», ды й сам галоўны герой родам з гэтага таямнічага горада
- «Цень над Інсмутам» (1931 г.) — першая згадка Аркхэмскага гістарычнага таварыства.
- «Мроі ў вядзьмарскім доме» (1932 г.)
- «Брама срэбнага ключа» (1932—1933 гг.)
- «Пачвара на парозе» (1933 г.) — першая згадка Архэмскага вар'яцкага дому.
- «Цень зь ліхалецьця» (1934—1935 гг.) — галоўны герой родам з Аокхэма, сярэдні яго сын — прафэсар Міскатанійскага ўнівэрсытэта.
|
||||||||||||||||||||||||||