Аркнэйскія астравы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Аркнэйскія астравы
анг. Orkney Islands
гэльск.
Àrcaibh
2007 Flag of Orkney.svg
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікабрытанія
Статус дарадчая тэрыторыя Шатляндыі
Уваходзіць у Шатляндыю
Адміністрацыйны цэнтар Керкўал
Кіраўнік Алістэр Кармайкл
Насельніцтва (2010)
21 000 (32-е месца)
Шчыльнасьць 20 чал./км²
Плошча 990 км² (16-е месца)
Месцазнаходжаньне Аркнэйскіх астравоў
Аркнэйскія астравы на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 GB-ORK
Афіцыйны сайт
Руіны Скара-Брэй эпохі нэаліту.

Аркнэ́йскія астравы (па-ангельску: Orkney Islands, па-гэльску: Àrcaibh) — архіпэляг на паўночны ўсход ад Шатляндыі (Вялікабрытанія) і адна з 32 дарадчых тэрыторыяў Шатляндыі (council area). У склад архіпэлягу ўваходзяць каля 20 заселеных астравоў і 50 зусім невялікіх. Аддаленыя ад паўночнага ўзьбярэжжа Кейтнэсу, рэгіёну на поўначы Шатляндыі, прыкладна на 16 кілямэтраў. Найбуйнейшы востраў, Мэйнлэнд, плошчай 523 км² — дзявяты паводле велічыні востраў, які атачае Вялікабрытанію.

На Аркнэйскіх астравох знаходзяцца характэрныя помнікі эпохі каменнага веку — Грабніца арлоў, Круг Брадгара, Мэйзгаў, Нэп-оф-Гаўэр, Дворфі-Стэйн, Скара-Брэй і шэраг іншых, занесеныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Таксама на Аркнэйскіх астравох разьмешчаная былая брытанская база ВМФ Скапа-Флоў.

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хрысьціянства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апосталам астравоў шануюць сьв. Конрана, біскупа Аркнэйскага.

Вядомыя жыхары і выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У папулярнай культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апроч іншага, дзеяньне кампутарнай ролевай гульні The Bard's Tale адбываецца на Аркнэйскіх астравах, дзе гулец можа наведаць такія гарады, як Керкўал, Фінстаўн ці Стромнэс.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]