Арлоўскі трамвай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арлоўскі трамвай
Трамвайная сыстэма
Краіна
Горад Арол
Дата адкрыцьця 3 лістапада 1898
Інфраструктура
Шырыня каляіны каляіна 1520 мм[d]
Статыстыка

Арлоўскі трамвай — сыстэма гарадзкога трамвайнага пасажырскага транспарту ў горадзе Арле, Расея.

Гісторыя арлоўскага трамвая пачалася ў канцы 19 стагодзьдзя. Да таго часу ў шматлікіх гарадах ужо існавала конка — трамвай на конскай цязе, да будаўніцтва якога ў горадзе актыўна рыхтаваліся. 3 (15) лістапада 1898 году ў Арле адбылося ганаровае адкрыцьцё электрычнага трамвая.