Армяне
Армя́не (па-армянску: Հայեր) — народ, які размаўляе на армянскай мове, прыналежнай да індаэўрапейскай моўнай сям'і.
Этымалёгія [рэдагаваць]
Саманазва армян — (па-армянску: Հայ, па-беларуску: хай), па здагадках, пайшло ад назову народа — хаясы. Краіна Хаяса і народ хаясы згадваюцца на глінянай хетскай табліцы, якая адносіцца да другога тысячагодзьдзя да нашай эры, яна была знойдзеная пры раскопках сталіцы хетскай дзяржавы — Хатушаш.
Назоў краіны Армі́нія, у якой пражывалі арміны, сустракаецца ўпершыню ў Бэхістунскім надпісы пэрсыдзкага цара Дарыя I, у 522 да н. э. Існуе таксама гістарычны надпіс, які заве рэгіён Армянскага сугор'я Армэніяй, Шуэерскага Нарам-Суена, датаваная 2260 да н. э., на тысячу гадоў апераджальная першае згадваньне Урарту. Герадот (V стагодзьдзе да н. э.) мянуе іх армэнами. Аб Армэніі і побыце армян гэтага жа пэрыяду важныя зьвесткі паведамляе Ксэнафонт.
Спасылкі [рэдагаваць]
Армяне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |