Армія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Армія (па-француску: l'armée, від па-лацінску: armare — узбройваць) — арганізаваныя ўзброеныя сілы для вядзеньня ваенных дзеяньняў на сушы. Нацыянальная армія выкарыстоўваецца для ўзмацненьня палітыкі сілай па-за дзяржавай на тэрыторыі іншай дзяржавы. У большасьці краінаў ёсьць арміі, якія ўтрымоўваюцца за кошт падаткаў. Папаўняюцца альбо за рахунак прызыву чалавек прызыўнога ўзросту, альбо за кошт кантрактнікаў (аплачваемых прафэсіяналаў). Армія абавязкова зьмяшчае элемэнты таталітарнай сыстэмы. Так рашэньні прымаюцца аднаасобна. Функцыі кожнага салдата арміі вызначае вышэйстаячае кіраўніцтва. На кожную армейскую пасаду асобы прызначаецца, а не абіраецца шляхам галасаваньня.