Арол-вужаед
| Арол-вужаед | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Сокалападобныя |
| Сямейства | Ястрабіныя |
| Падсямейства | Змеяеды |
| Род | Сапраўдныя зьмеяеды |
| Від | Арол-вужаед |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Circaetus gallicus | |
| Арэал | |
Арол-вужаед, або крачун, або зьмеяед, або зьмяіны арол (па-лацінску: Circaetus gallicus або па-лацінску: Circaetus ferox) — драпежная птушка зь сямейства ястрабіных атраду сокалападобных.
Апісаньне [рэдагаваць]
Вельмі рэдкі, зьнікаючы выгляд птушак, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Адна з самых пужлівых і недаверлівых да чалавека птушак-драпежнікаў.
Агульная даўжыня — 67-72 см, размах крылаў 160—190 см, даўжыня крыла 52-60 см. Саміцы буйнейшыя за самцоў, але пафарбаваныя аднолькава зь імі. Афарбоўка сьпінага боку птушкі — шэра-бурая, маладыя птушкі па афарбоўцы падобныя да дарослых.
Засяляюць зону мяшаных лясоў і лесастэп. Гняздуюцца у Паўночна-Заходняй Афрыцы, у Паўднёвай і збольшага ў Цэнтральнай Эўропе, на Каўказе (за выключэньнем стэпавых Перадкаўказьзя і Прыкасьпія), у Малой Азіі, на Блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сыбіры, у паўночнай частцы Манголіі, на поўдні да Пакістана і Індыі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Арол-вужаед — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |