Арол (Міжзем’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Арлы́ — у толкінавым легендарыюме вялізныя мудрыя птушкі, якія маглі размаўляць. Створаныя Манвэ і Яванай[1] перад абуджэньнем Дзяцей Ілуватара. У творах Толкіна зьяўляюцца звычайна ў надзвычайных выпадках.

Згадкі ў легендарыюме[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая эпоха[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Першую эпоху яны дапамагалі эльфам і людзям супрацьстаяць Марготу. Пад даводзтвам Тарандора гнездавалі ў гарах Крысаэгрым[2]. Акрамя асабістых подзьвігаў Тарандора, дзеі Арлоў улучалі таксама абарону Гондаліну ад шпіёнаў Маргота[3]; уратаваньне Бэрэна і Люціень з Ангбанду[4]; абарону Туора, Ідрыль і рэшту жывых жыхароў Гондаліну пры ягонай пагібелі[5]; а таксама, з падтрымкаю Эарендыля, паразу крылатых цмокаў у Вялікай бітве[6].

Другая эпоха[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Другую эпоху большасьць Арлоў меркавана вярнуліся ў Аман. У канцы эпохі яны прыбылі ў Нумэнор з папярэджаньнем пра будучую пагібель каралеўства.

Трэцяя эпоха[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Трэцюю эпоху Арлы Гвайхіра, што насялялі Туманныя горы, дапамагалі Гэндальфу і Радагасту. Яны адыгралі істотную ролю ў выправе Торына да Самотнай гары з мэтаю вярнуць скарбы гномаў[7] і ў бітве Пяці войскаў[8], У Вайну Пярсьцёнка вызвалілі Гэндальфа з Ортанку[9], а таксама выратавалі Фрода і Сэма з Арадруіну[10]. Таксама арлы бралі ўдзел у бітве ля брамы Мордару супраць назгулаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapters 2, 13
  2. ^ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 14
  3. ^ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapters 22, 23
  4. ^ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 19
  5. ^ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 23
  6. ^ J. R. R. T., The Simarillion — Quenta Silmarillion, Chapter 24
  7. ^ J. R. R. T., The Hobbit or There and Back Again — Chapters 6, 7
  8. ^ J. R. R. T., The Hobbit or There and Back Again — Chapter 17
  9. ^ J. R. R. T., The Lord of the Rings — Book II, Chapter 2
  10. ^ J. R. R. T., The Lord of the Rings — Book VI, Chapter 4

Шаблён:Сыльмарыльён