Арон Гайстэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Арон Ізра́ілевіч Га́йстэр (6 студзеня 1899, Бабруйск30 кастрычніка 1937) — савецкі дзяржаўны дзеяч, эканаміст—аграрнік. Акадэмік УАСГНІЛ.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям'і рамесьніка-гарбара. Ад 1919 году сябар ВКП(б). Скончыў Інстытут чырвонай прафэсуры. У 19301932 сябар Прэзыдыюму Дзяржпляну СССР, у 19321934 намесьнік Старшыні Дзяржпляну СССР, курыраваў сельскую гаспадарку, у 19341937 намесьнік Народнага Камісара Земляробства СССР. Вёў выкладчыцкую працу ў ВНУ.

Сям'я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жонка — Рахіль Ізраілеўна Каплан (1897-?). Зь ёй меў дачок Іну (1925-), Натальлю (1930-), Валеру (1936-).

Арышт і абвінавачваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 чэрвеня 1937 году арыштаваны. 29 кастрычніка 1937 году Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суду СССР асуджаны да вышэйшай меры крымінальнага пакараньня — расстрэлу з канфіскацыяй асабіста яму прыналежнае маёмасьці. «Прысуд канчатковы, абскарджаньню не падлягае і на падставе закона ад 1 сьнежня 1934 году прыводзіцца ў выкананьне неадкладна». 30 кастрычніка 1937 году расстраляны.

Вінаваціўся ў тым, што «зьяўляючыся трацкістым з 1923 году, у 1931 годзе ўступіў у контррэвал. арганізацыю правых у Дзяржпляне СССР, у 1935 годзе ўсталяваў сувязь з антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыяй правых у НКЗ СССР, зьяўляючыся ў наступстве адным зь яе кіраўнікоў, праводзіў шкодніцтва ў галіне сельскае гаспадаркі, як у ДЗЯРЖПЛЯНЕ СССР, так і ў НКЗ СССР».

12 траўня 1956 году рэабілітаваны Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суду СССР.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]