Арсэнал
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Арсэнал (франц. arsenal; італ. arsenale ад араб. дар ар-сінаа — майстэрня) або цэйхгаўз — будынак для захаваньня зброі, боепрыпасаў і іншага вайсковага рыштунку, часткова для вырабу і рамонту.
На Беларусі ўзводзіліся арсэналы ў буйных замках і гарадох. Звычайна былі мураваныя, што было зьвязана з захаваньнем лёгказапальных рэчываў, але таксама будаваліся і драўляныя. Як правіла арсэналы былі аднапавярховымі. Унтры падзяляліся на памяшканьні для захаваньня ручной вагняпальнай зброі, гарматаў і рознага кшталту вайсковага рыштунку і боепрыпасаў.
Літаратура [рэдагаваць]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5
Арсэнал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў