Арсэнал Лёндан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Сьцяг Ангельшчыны Арсэнал
Arsenal FC.png
Поўная назва Arsenal Football Club
Мянушкі Кананіры
Заснаваны 1886
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Эмірэйтс
Умяшчальнасьць: 60 355
Прэзыдэнт Пітэр Гіл-Ўуд
Галоўны трэнэр Арсэн Вэнгэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2010—2011 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры

«Арсэнал» (па-ангельску: Arsenal Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб, разьмяшчаецца на поўначы Лёндану. Выступае ў ангельскай Прэм’ер-Лізе і зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў Ангельшчыны. «Арсэнал» 13 разоў станавіўся чэмпіёнам, 10 разоў выйграваў Кубак Ангельшчыны.

Клюб быў заснаваны ў 1886 годзе на паўднёвым усходзе Лёндану. У 1913 годзе каманда пераехала на стадыён «Хайбэры» ў паўночнай частцы брытанскай сталіцы. «Хайбэры» быў хатняй арэнай «Арсэнала» аж да жніўня 2006 году, калі клюбам быў дабудаваны новы 60-тысячны стадыён «Эмірэйтс».

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Клюб «Арсэнал» быў заснаваны ў 1886 годзе працаўнікамі Каралеўскага арсэнала Ўулвіча і першапачаткова зваўся «Дыял Сквэр», але неўзабаве быў пераназваны ў «Каралеўскі Арсэнал». Пасьля прыняцьця клюбам прафэсійнага статуту яго ізноў пераназвалі ў «Ўулвіч Арсэнал». Фанатам клюб быў вядомы як Woolwich Reds. «Ўулвіч Арсэнал» уступіў у Футбольную Лігу ў 1893 годзе й стаў першай паўднёвай камандай, якая гэта зрабіла. Клюб стартаваў у Другім дывізіёне і ў 1904 годзе прабіўся ў Першы дывізіён. Аднак геаграфічная аддаленасьць клюбу стала прычынай нізкай наведвальнасьці матчаў, што прывяло да фінансавых праблем. У 1913 годзе (неўзабаве пасьля вяртаньня ў Другі дывізіён) клюб перасёк Тэмзу, каб заняць новую арэну — Стадыён Хайбэры, разьмешчаны на поўначы Лёндану. У выніку каманда адкінула частку «Ўулвіч» з назвы ў наступным жа годзе. Сэзон 1919 году «Арсэнал» скончыў на 5 месцы, але, тым ня менш, быў пераведзены ў Першы дывізіён у сувязі зь фінансавымі праблемамі «Тотэнгэму».

У 1925 годзе на пост галоўнага трэнэра «Арсэналу» быў прызначаны Гэрбэрт Чэпмэн. Пад кіраўніцтвам Чэпмэна ў 1924 годзе каманда «Гадэрсфілд Таўн» заняла першае месца ў лізе. З гэтым чалавекам зьвязаныя першыя посьпехі «Арсэналу». Яго рэвалюцыйныя тактыка й спосабы трэніроўкі, у спалучэньні з зорнымі гульцамі, такімі як Алекс Джэймс і Кліф Бастын, дапамаглі клюбу стаць дамінуючым у 30-х гадах. Паміж 1930 і 1938 гадамі «Арсэнал» выйграў 5 разоў у Першым дывізіёне і двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Ангельшчыны, хоць Чэпмэн так і ня ўбачыў усіх гэтых дасягненьняў, бо ў 1934 годзе памёр ад пнэўманіі.

[рэдагаваць] Уласьнікі й кіраўніцтва

Кампанія «Arsenal FC» на 100 % прыналежыць кампаніі «Arsenal Holdings», якой валодаюць:[1]

  • 24,1 % — Дэні Фішман (па-ангельску: Danny Fiszman)
  • 15,9 % — Ніна Брасвэл-Сьміт (па-ангельску: Nina Bracewell-Smith)
  • 14,58 % — «Red and White Holding»
  • 14,4 % — Рычард Кар (па-ангельску: Richard Carr)
  • 12,19 % — Стэн Кронк (па-ангельску: Stan Kroenke)
  • 9,99 % — «Granada Media Group»
  • 2,7 % — «Lansdowne Partners»
  • меней 1 % — Пітэр Гіл-Ўуд

Астатнія акцыі абарачаюцца на спэцыялізаванай біржы «PLUS».

У жніўні 2007 году кампанія «Red and White Holding» абвясьціла аб куплі ў Дэвіда Дэйна 14,58 % акцыяў «Arsenal Holdings» за 75 млн фунтаў стэрлінгаў[2]. Кампанія «Red and White Holding» прыналежыць Алішэру Ўсманаву й яго партнэру Фархаду Мошыры ў роўных дзелях, па 50 %.[1]

19 верасьня стала вядома, што кампанія «Red and White Holding» павыкупляла яшчэ 6,5 % акцыяў «Arsenal Holdings» за 35 млн фунтаў стэрлінгаў, давёўшы агульную колькасьць сваіх акцыяў да 21 %[3]. Пазьней у верасьні гэтая кампанія набыла яшчэ 2 % акцыяў Arsenal Holdings, засяродзіўшы ў сябе 23 % акцыяў[4]. Па стане на 22 лютага дзель акцыяў Усманава склала 24,2%. Такім чынам, на дадзены момант ён зьяўляецца найбуйным акцыянэрам «Арсэнала»[5].

[рэдагаваць] Склад

На 24 лютага 2012 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Мануэль Альмунія 1977
2 Сьцяг Францыі ПА Абу Дыябі 1986
3 Сьцяг Францыі Аб Бакары Санья 1983
4 Сьцяг Нямеччыны Аб П’ер Мэртэзакер 1985
5 Сьцяг Бэльгіі Аб Томас Вэрмален (віцэ-капітан) 1985
6 Сьцяг Францыі Аб Ляран Касэльні 1985
7 Сьцяг Чэхіі ПА Томаш Росіцкі 1980
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Мікель Артэта 1982
9 Сьцяг Паўднёвай Карэі Нап Парк Чу-Юн 1985
10 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Робін ван Пэрсі (капітан) 1983
11 Сьцяг Бразыліі Аб Андрэ Сантас 1983
12 Сьцяг Францыі Нап Т’еры Анры (у арэндзе з «Нью-Ёрк Рэд Булз») 1977
13 Сьцяг Польшчы Бр Войцех Шчэнсны 1990
14 Сьцяг Ангельшчыны Нап Тэо Ўолкат 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Ангельшчыны Нап Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен 1993
16 Сьцяг Валіі ПА Ааран Рэмсі 1990
17 Сьцяг Камэруна ПА Аляксандар Сонг 1988
18 Сьцяг Францыі Аб Сэбастыян Скілячы 1980
19 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэк Ўілшэр 1992
20 Сьцяг Швайцарыі Аб Ёган Джуру 1987
21 Сьцяг Польшчы Бр Лукаш Фаб’янскі 1985
25 Сьцяг Фінляндыі Аб Карл Джэнкінсан 1992
27 Сьцяг Кот-д'Івуара Нап Жэрвініё 1987
28 Сьцяг Ангельшчыны ПА К’еран Гібз 1989
29 Сьцяг Марока Нап Маруан Шамах 1984
30 Сьцяг Ізраілю ПА Ёсі Бэнаюн (у арэндзе з «Чэлсі») 1980
39 Сьцяг Францыі ПА Франсіс Какуле 1991

[рэдагаваць] Тытулы

[рэдагаваць] Найболей значныя гульцы

   

[рэдагаваць] Цікавыя факты

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Сімакоў Д., Федорынова Ю., Піліпаў І., Ражкоў А. Гол Усманова // Ведомости, № 163 (1937) 31 жніўня 2007(рас.)
  2. ^ РІА «Росбизнесконсалтинг», «Расейскі мільярдэр стаў саўладальнікам лёнданскага «Арсэнала», 31 жніўня 2007.(рас.)
  3. ^ Крампец Г. Усманаў блякуе клюб Arsenal // Ведомости, № 176 (1950), 19 верасьня 2007(рас.)
  4. ^ «Кампанія Ўсманава павялічыла сваю дзель у валоданьні «Арсэналам» да 23 адсоткаў», 28 верасьня 2007 (рас.)
  5. ^ «Усманаў стаў найбуйным акцыянэрам «Арсэнала», 22 лютага 2008(рас.)
  6. ^ Adebayor makes it 1,000 goals as Arsenal regain Premier League lead, thisislondon.co.uk, 28 сакавіка 2009(анг.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Арсэнал Лёндансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах