Арсэн Авакаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арсэн Авакаў
Арсэн Авакаў у 2010
Арсэн Авакаў у 2010
Міністар унутраных справаў Украіны
22 лютага 2014 — 15 ліпеня 2021
Папярэднік: Віталь Захарчанка
Наступнік: Дзяніс Манастырскі
Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі
4 лютага 2005 — 4 лютага 2010
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Папярэднік: Сьцяпан Масельскі
Наступнік: Міхаіл Добкін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 студзеня 1964 (60 гадоў)
Баку, Азэрбайджанская ССР
Партыя: Бацькаўшчына
Сужэнец: Іна
Дзеці: Аляксандар
Бацька: Барыс Авакаў (1936—1995)
Маці: Тацяна (Тані) Ґабараева (1935—2002)
Адукацыя: Харкаўскі політэхнічны інстытут
Узнагароды: Заслужаны эканаміст Украіны

Арсэ́н Бары́савіч Ава́каў (укр. Арсен Аваков; нарадзіўся 2 студзеня 1964 году, Баку, Азэрбайджанская ССР) — украінскі палітычны і грамадзкі дзяяч, міністар унутраных справаў Украіны з 22 лютага 2014 року да 15 ліпеня 2021. Дэпутат Вярхоўнай рады VII скліканьня. Заслужаны эканаміст Украіны.

Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (2005—2010), чалец Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны (2007—2008)[1][2]

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арсэн Авакаў нарадзіўся 2 студзеня 1964 году ў пасёлку імя Кірава (Кіраўскі раён, у цяперашні час — Бінагадзінскі раён) Баку (АзССР) у сям’і вайскоўца. З 1966 году пастаянна пражывае ва Ўкраіне.

У 1988 годзе скончыў інстытут паводле спэцыяльнасьці «Аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня», кваліфікацыя — інжынэр-сыстэматэхнік. У 1987—1990 гадох працаваў інжынэрам ва Ўсесаюзным навукова-дасьледчым інстытуце аховы вод у Харкаве.

У 1990 годзе заснаваў і ўзначаліў АТ «Інвэстар», а ў 1992 годзе — камэрцыйны банк «Базіс».

У 2002 годзе абраны чальцом выканаўчага камітэту Харкаўскай мескай рады. Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2004 году быў намесьнікам кіраўніка харкаўскага штабу Віктара Юшчанкі.

4 лютага 2005 году ўказам прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі прызначаны старшынём Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президента України від 25 травня 2007 року № 473/2007 «Про внесення змін до Указу Президента України від 11 вересня 2006 року N 749»
  2. ^ Указ Президента України від 21 січня 2008 року № 43/2008 «Про склад Ради національної безпеки і оборони України»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]