Артабаз I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Артабаз I (па-эляміцку: Irdumasda, па-старажытнапэрсыдзку: Artavazdâ; ? — пасьля 449 да н. э.) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч Пэрсыдзкае імпэрыі. Першы прадстаўнік роду Фарнакідаў, адгалінаваньня каралеўскага роду Ахемэнідаў, сын Фарнака.

Некаторыя з дасьледчыкаў асацыююць яго з узгаданым у пэрсэпольскіх таблічак Артабазам, сатрапам Макі (цяпер Аман). Удзельнічаў у 480 да н. э.479 да н. э. у выправе Ксэркса І на Грэцыю, камандаваў горнымі лучнікамі з Харэзму й Партыі. Знаходзіўся ў падначаленьні ў Мардонія. Быў пасланы ў Халкідыку, каб захапіць грэцкі горад Патыдэя, але ня здолеў гэтага зрабіць. Падчас бітвы пры Плятэях у 479 да н. э. камандаваў пэрсыдзкім рэзэрвам, уратаваў войска ад зьнішчэньня, за што быў вельмі шанаваны.

У 477 да н. э. прызначаны сатрапам Фрыгіі. Магчыма, вёў перамовы з саюзьніцкім спартанскім каралевічам Паўсаніем. У 455 да н. э. ягоны сын Фарнабаз I зьмяніў Артабаза на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Верагодна, быў удзельнікам вайны з атэнцамі за Кіпр і Эгіпет, вёў зь імі перамовы ў 450 да н.э.

Папярэднік
Мэгабат
Сатрапы Фрыгіі
477 да н. э.455 да н. э.?
Наступнік
Фарнабаз I

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]