Артакляз
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Артакляз — мінэрал з групы палявых шпатаў, К(АlSi3О8).
Крышталі прызматычныя. Бясколерны, белы, шэры, ружовы, чырванаваты. Бляск шкляны. Цьвёрдасьць 5-6,5. Шчыльнасьць каля 2,6 г/см³.
Артакляз — пародаўтваральны мінэрал гранітаў, сыенітаў, гнэйсаў і іншых.
На Беларусі артакляз пашыраны ў антрапагенных адкладах розных тыпаў.
Мінэрал выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай прамысловасьці.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Артакляз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў