Артафэрн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Артафэрн (па-элямску: Irdapirna, па-грэцку: Ἀρταφρένης) — пэрсыдзкае мужчынскае імя.

Паходзіць ад старажытнапэрсыдзкіх словаў: «Арта + Фарнаг». Корань Арта (Арда, Ард, Орд) быў вельмі распаўсюджаны ў пэрсыдзкай мове, было характэрнае для імёнаў прадстаўнікоў дынастыі Ахемэнідаў. Арта ў перакладзе значыць «ісьціна, найвышэйшая праўда». Фарнаг жа (Авэстыйскае Хварэнаг) значыць «бляск, слава». У зараастрыйскім Іране Фарнаг пазначаў містычную, боскую моц, нададзеную толькі некаторым людзям. Такім чынам «АртаФарнаг» — «абдораны ісьцінай».

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неадназначнасьць Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць.
Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярнецеся і выпраўце спасылку на патрэбную.