Артур Гротгер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Артур Гротгер
Artur Grottger foto.jpg
Імя пры нараджэньні: Artur Grottger
Нарадзіўся: 11 лістапада 1837
Атыневічы (цяпер Львоўская вобласьць, Жыдачоўскі раён)
Памёр: 13 сьнежня 1867
Амэлі-лес-Баінс-Палалда
Нацыянальнасьць: паляк
Вучоба: школа мастацтваў (Кракаў), Венская акадэмія мастацтваў
Плынь: рамантызм
Працы: «Прывітаньне Паўстанца», «Разьвітаньне з Паўстанцам», цыкл «Варшава» і цыкл «Варшава II», цыкл «Палёнія», цыкл «Lithuania»[1]

Арту́р Гро́тгер (па-польску: Artur Grottger; 11 лістапада 1837, Атыневічы, Расейская імпэрыя — 13 сьнежня 1867, Амэлі-лес-Баінс-Палалда) — польскі мастак, адзін з асноўных прадстаўнікоў плыні рамантызму ў польскім мастацтве, ілюстратар, аўтар сэрыі малюнкаў, прысьвечаных паўстаньню 1863—1864 г.г.[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артур Гротгер нарадзіўся 11 лістапада 1837 году ў Атыневічах на Падольлі. Яго бацька Ян Іосіф працаваў упраўляючым маёнтку Хілары Сімяноўскага і прымаў удзел у паўстаньні 1863—1864 г.г. у якасьці афіцэра 5 палка ўланаў «Варшаўскія дзеці». Ян Іосіф так сама быў таленавітым мастаком, які вывучыўся мастацтву ў Венскай акадэміі мастацтваў. Менавіта ён даў свайму сыну першыя ўрокі маляваньня.

У адзінаццацігадовым узросьце Артур Гротгер пайшоў вучыцца ў майстэрню львоўскага мастака Яна Машкоўскага, дзе на доўгія гады пасябраваў з сынам настаўніка — Марцэлем.

Вывучэньне мастацтва Артур працягваў у Школе мастацтваў у Кракаве, а ў 18551858 г.г. у Венскай акадэміі мастацтваў. У Вене мастак правёў большую частку свайго жыцьця з 1854 да 1865 году. У гэты пэрыяд ён супрацоўнічаў з шматлікімі венскімі журналамі, такімі як «Museestunden», «Waldheim’s Illustierte Zeitung» і «Waldheim’s Illustierte Blatter», a так сама з польскім журналам «Postęp» Іосіфа Ацецкага. У 1863 годзе Артур стаў рэдактарам «Postęp».

Пад час паўстаньня 1863—1864 г.г. Гротгер удзельнічаў у дапамозе паўстанцам, якія зьбеглі з расейскага палону ў Аўстрыю. 23 студзеня 1863 году ў венскім доме Артура Гротгера быў арыштаваны паляк, які падазраваўся ва ўдзеле ў паўстаньні. Гротгер таксама быў абвінавачаны ўладамі ў рэвалюцыйнай дзейнасьці, пасьля чаго імпэратар Франц Іосіф пазбавіў мастака стыпэндыі, у выніку чаго зьбяднеўшы Гротгер быў вымушаны ў ліпені 1865 году пакінуць Вену.

З-за фінансавых складанасьцяў Артур быў вымушаны вандраваць па Галіцыі, зарабляючы на жыцьцё маляваньнем партрэтаў. Аднак ў гэты ж зьявіліся найлепшыя творы мастака, выкананыя чорнай і белай крэйдай.

Магіла Артура Гротгера на Лычакоўскіх могілках у Львове

У 1866 годзе Артур Гротгер пазнаёміўся з 16-гадовай Вандай Мон, у якую імгненна закахаўся. У пагоні за прызнаньнем Гротгер накіраваўся ў Парыж, дзе змог скончыць цыкл малюнкаў «Вайна», які купіў аўстрыйскі прынц Франц. У студзені 1867 году, пакутуючы на пагаршэньне здароў’я, Артур быў накіраваны дактарамі ў вядомы курорт Амэлі-лес-Баінс-Палалда ў францускіх Пірэнэях, дзе ён памёр 13 студзеня 1867 году. Цела мастака было прывезенае ў Львоў 4 ліпеня 1868 году і пахаванае на Лычакоўскіх могілках.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Артур Гротгерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў