Артур Кларк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Артур Кларк
Arthur Charles Clarke

Род дзейнасьці: пісьменнік (навуковая фантастыка)
Дата нараджэньня: 16 сьнежня 1917
Месца нараджэньня: Сьцяг Вялікабрытаніі Майнхэд, Самэрсэт, Вялікабрытанія
Дата сьмерці: 19 сакавіка 2008
Месца сьмерці:
Сьцяг Шры-Ланкі
Калёмба, Шры-Ланка

А́ртур Чарльз Кларк (па-ангельску: Arthur Charles Clarke, 16 сьнежня 1917, Майнхэд, графства Самэрсэт, Вялікабрытанія19 сакавіка 2008, Калёмба, Шры-Ланка) — ангельскі пісьменьнік, вучоны, футуроляг і вынаходнік, найбольш вядомы сумеснай з Стэнлі Кубрыкам працай па стварэньню культавага навукова-фантастычнага фільма «Касьмічная адысэя 2001» (1968). У 1999 годзе Кларк атрымаў рыцарскае званьне ад каралевы Лізаветы ІІ.

Артура Кларка, Айзэка Азімава і Робэрта Хайнлайна клічуць «вялікай тройкай» навуковых фантастаў, як зрабіўшых вялікі ўплыў на жанр у сярэдзіне XX стагоддзя.

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся 16 сьнежня 1917 года ў горадзе Майнхэд, графства Самэрсэт. Скончыўшы школу, у 1936 годзе пераехаў у Лёндан, дзе быў прыняты на пасаду аўдытара ў казначэйства і ўступіў у Брытанскую міжплянэтную грамаду, якая адной з сваіх мэтаў ставіла прапаганду ідэі касьмічных палётаў; у 19401950-я гады двойчы абіраўся яго старшынёй. Адзін з заснавальнікаў і актывістаў брытанскага фэндама.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны быў закліканы ў Каралеўскія ВПС, служыў у званьні лейтэнанта, удзельнічаў у распрацоўцы радарнай сыстэмы для спрошваньня пілотам навігацыі у складаных пагодных умовах, пра што напісаў паўдакумэнтальны раман «Укатаны шлях» («Glide Path»), выдадзены ў 1963 годзе. Пасьля вайны з адменнасьцю скончыў Каралеўскі каледж у Лёндане па спэцыяльнасьцях фізыка і матэматыка.

У 1956 годзе Кларк перабраўся ў Шры-Ланку, а пасьля атрымаў грамадзянства Шры-Ланкі.

Артур Кларк — ляўрэат прэміі Калінгі за дасягненьні ў папулярызацыі навукі (1962). У 1989 годзе ён быў узнагароджаны Оpдэнам Бpытанскай імпэpыі.

Апошнія гады Артур Кларк пражыў у Калёмба, сталіцы Шры-Ланкі. Тамака ён удзельнічаў у стварэньні сэрыі тэлеперадач, прысьвечаных легендам і мітам сучаснасьці.

У 1998 годзе ангельская каралева Лізавета II даравала Кларку рыцарскае званьне.

У апошнія гады жыцьця Артур Кларк цяжка хварэў (па некаторых дадзеных, расьсеяным склерозам), у выніку чаго, змушаны быў перайсьці да супрацоўніцтва зь іншымі пісьменьнікамі. Сканаў 19 сакавіка 2008 года з-за праблемаў з дыханьнем, якія зьявіліся ў яго з выяўленьнем яшчэ ў 1960-я гады постпаліяміэлітнага сындрому.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Артур Кларксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады